СПРОБА НАПІСАЦЬ ПРА ТАВАРЫША. Міхалу Патрэбу – 70

01.01.2015 10:01

Калі б я мог, дык прымусіў бы Міхала Патрэбу пісаць успаміны пра Горадзенскі педагагічны інстытут, пра тое, як ён стаў універсітэтам, якія рэктары і дэканы былі ў ім, якая прафесура, якая атмасфера і ва ўніверсітэце, і ў горадзе. Апавядаючы пра універсітэт і горад, Міхал расказаў бы нам, як да пачатку 1990-х, да развалу камуністычнага рэжыму ў Горадні склалася моцнае і даволі шырокае кола дэмакратычна настроеных грамадзян розных прафесіяў і званняў. Подробнее