15:45 12.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Івашкевіч: Акцыя адбудзецца ў любым выпадку
Як паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, на заяўку аб правядзенні акцыі 16 жніўня з Мінгарвыканкаму прыйшоў пісьмовы адказ, у якім арганізатарам адмовілі ў яе правядзенні. Аднак Івашкевіч запэўніў, што, нягледзячы на гэта, “акцыя адбудзецца у любым выпадку”.
Гэтую заяву ён зрабіў падчас прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі і была прысвечаная правядзенню міжнароднага расследавання выкраданняў і забойстваў апанентаў беларускага рэжыму.
У сустрэчы з журналістамі апрача Івашкевіча прынялі ўдзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч.
Усе ўдзельнікі прэс-канферэнцыі падтрымалі прапанову Івашкевіча правесці акцыю пад лозунгам «Патрабуем міжнароднага расследавання спраў зніклых!» 16 жніўня ля Акадэміі навук а 18-й гадзіне і заклікалі партыі, грамадскія рухі і ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць яе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |