22:45 06.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Івана Крука асудзілі, нават не дапытаўшы сьведкі
Астравецкаму актывісту Івану Круку прысудзілі 1 мільён 50 тысяч рублёў штрафу за паклёп падчас выбарчай кампаніі на чыноўніка з райвыканкаму.
Іван Крук падчас выбарчай кампаніі пісаў скаргу ў абласную камісію ад імя свайго выбарца Ўладзімера Маскевіча на кіраўніка спраў райвыканкаму Міхаіла Зімніцкага.
Маскевіч сьцьвярджаў, што Зімніцкі прымусіў яго адмовіцца ад подпісу, пастаўленага за вылучэньне ў кандыдаты Івана Крука. Потым, са слоў Крука, пад ціскам Зімніцкага Маскевіч падпісаўся пад новым лістом, у якім сьцьвярджалася, што ніякага ціску не было. І тады прадстаўнік раённай вэртыкалі падаў у суд на Івана Крука за паклёп.
На першае паседжаньне суду не прыйшоў сам Зімніцкі, а сёньня не было галоўнага сьведкі — Маскевіча. Але справу разгледзелі і безь яго. Іван Крук хадайнічаў, каб суд дапытаў іншых сьведак, якія прыйшлі ў суд, але ў гэтым яму было адмоўлена:
“Я лічу, што суд адбываўся па заранёў падрыхтаваным сцэнары. Ну чаму сёньня на працэсе не было галоўнага і адзінага сьведкі? Бяруцца пад увагу толькі паказаньні зацікаўленага боку, вось і ўсё…”
У залі суду сёньня знаходзіліся Мікалай Уласевіч і Людміла Шушко, якія таксама вылучаліся падчас выбарчай кампаніі кандыдатамі ў дэпутаты раённага савету. Як яны кажуць, іх не зарэгістравалі з гэткіх жа прычын, як і Івана Крука. Гэтымі абставінамі яны зьбіраліся падзяліцца з судзьдзём, але той не захацеў іх выслухаць.
Мікалай Уласевіч уражаны тым, як адбываўся сёньня суд. Зь яго слоў, нават неюрысту было відаць, што суд вядзецца на карысьць Зімніцкага, і судзьдзя сам дапамагаў скаржніку фармуляваць, у чым той бачыць паклёп Івана Крука:
“Яны добра ведаюць пра тое, што трэба абараніць ня столькі гэтага Зімніцкага, колькі сыстэму фальсыфікацыі выбараў, якая існуе ня толькі ў нашым раёне. На іхні погляд, мы зрабілі самую страшную справу, заявіўшы, што такія, як Зімніцкі, робяць фальсыфікацыі".
Людміла Шушко сказала, што ёй было сорамна сядзець у залі суду і яна выйшла. Зь яе слоў, падчас выбарчай кампаніі яе не зарэгістравалі з тых самых прычын. Потым яна аб’яжджала людзей і пыталася, чаму тыя сьведчылі, што ня ставілі за яе подпісы. Аказалася, што людзі першы раз пра гэта чуюць:
“Я наагул ня вытрывала і выйшла з залі. Бо твар райвыканкаму ў асобе Зімніцкага — гэта ня твар райвыканкаму. Жудасная рэч, што ён казаў. Нават тое, што нібыта Крук зьбіраў подпісы ад выбарцаў за бутэльку гарэлкі. Я ня ведаю, чаму Крук не падаў адразу ў суд за паклёп. Гэта проста жах, як Зімніцкі прыніжаў Крука”.
Іван Крук заявіў, што зьбіраецца абскарджваць рашэньне Астравецкага раённага суду.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |