17:45 04.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Іван Шульга асуджаны на 10 сутак

Судом Савецкага раёна г.Мінска карэспандэнт незалежнага тэлеканала "Белсат" Іван Шульга асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што Іван Шульга абвінавачваўся па артыкуле 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства" за сутыкненне з міліцыянтамі, якія спрабавалі ўвайсці ў офіс "Белсата".

Паводле адваката Святланы Гарбаток, віна Івана не даказана. Сам жа абвінавачаны сцвярджаў на судзе, што ніякага канфлікту з міліцыянтамі не было. Калі журналіст выйшаў з офіса, яго затрымалі двое супрацоўнікаў МУС, абшукалі і павезлі ў аддзяленне міліцыі.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме