19:01 08.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Інстытут гісторыі не закрыюць
Адказваючы на пытанне Радыё Рацыя пра тое, ці не будуць у звязку з эканамічнымі цяжкасцямі некаторыя з інстытутаў расфармаваныя, намеснік старшыні прэзідыюму Акадэміі навук Пётр Віцязь выказаў упэўненасць, што ўсе ўстановы застануцца ў працы. У тым ліку інстытут гісторыі, пра ліквідацыю якога перыядчна з’яўляюцца чуткі.
Як прызнаўся журналістам Пётр Віцязь, эканамічныя цяжкасці адбіліся і на беларускай навуцы.
- Сёння мы перажываем цяжкі перыяд, бо ў нас адкрытая эканоміка, таму маем цяжкасці са збытам тэхнікі. Шмат якія банкі спынілі крэдытаванне і натуральна, што расійскія і еўрапейскія пакупнікі маюць вялікія цяжкасці ў спажыванні гэтай прадукцыі.
Цяпер пры Акадэміі навук працуе ля 17 тысячаў чалавек, а ў структуру ўстановы ўваходзіць з поўсотні навуковых інстытутаў. Адказваючы на пытанне Радыё Рацыя пра тое, ці не будуць у звязку з эканамічнымі цяжкасцямі некаторыя з іх расфармаваныя, намеснік старшыні прэзідыюму Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь запэўніў: ніводзін інстытут не будзе ліквідаваны., у тым ліку інстытут гісторыі, пра ліквідацыю якога перыядчна з’яўляюцца чуткі.
- Пра закрыццё інстытутаў пытанне не стаіць. Так, магчыма закрыюцца некаторыя кірункі ў тым ці іншым інстытуце, можа быць аб’яднанне інстытутаў, якія не будуць запатрабаваныя. Але гэта дакладна не інстытут гісторыі. Бо ён цяпер яшчэ больш запатрабаваны і хутка развіваецца і яго працу наадварот варта ўзмацніць.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |