14:31 31.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ініцыятыва АГП падтрымліваецца

ХІІІ З’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі 21 сакавіка абвясціў аб выхадзе АГП як структуры з кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, грунтуючыся на меркаваннях аб брутальнасці гэтай кампаніі, дзе маюць месца прадузятае стаўленне падчас фармавання выбарчых камісій і ціск на апазіцыйных кандыдатаў з боку ўлады.
Нагадаем, што выхад з кампаніі стаў абавязковым для тых, хто вылучаўся ў якасці кандыдатаў менавіта праз партыйны механізм, але рашэнне не закранае тых, хто вылучаецца шляхам збора подпісаў.
Як паведамляе Радыё Свабода, днямі віцебская актывістка партыі БНФ і руху «За свабоду» Тамара Карызна адмовілася змагацца за месца дэпутата ў Шаркоўшчынскім райсавеце з-за пагроз аб яе звальненні з месца працы. Таксама абвясцілі пра адмову балатавацца Уладзімер Кунцэвіч з Наваполацку і Ніна Кавалёва з Віцебску.
Пры тым, як паведамлялася раней ucpb.org, 26 сакавіка на супольнай кансультацыі прадстаўнікоў палітычных структур, якія бяруць удзел у мясцовых выбарах, дэмакратычныя лідэры пагадзілся, што ёсць сэнс і патрэба ў супольнай заяве, дзе будзе дадзена ацэнка гэтай палітычнай кампаніі.
Услед за Аб’яднанай грамадзянскай партыяй Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, рух “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”, аргкамітэт Партыі працы заявілі аб неабходнасці выхаду палітычным структурам з выбарчай кампаніі, пакінуўшы права кандыдатам, якія ідуць на выбары праз збор подпісаў, самастойна вырашаць пытанне ўласнага ўдзелу.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |