23:45 23.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Імпартнае віно, прадукты і адзеньне падаражэюць на 30%

У Беларусі значна павялічана ўвазное мыта на шырокі пералік тавараў.
Згодна з указам прэзыдэнта № 214 ад 21 красавіка 2009 году на дзевяць месяцаў вызначана ўвазное мыта ў памеры 40% на мяса і харчовыя субпрадукты са свойскай птушкі. На віны вінаградныя натуральныя і дрожджы вызначана ўвазное мыта ў памеры 30%. На сьметанковае масла і на іншыя тлушчы і масла, вырабленыя з малака, на малочныя пасты, крухмал, марозіва ўвазное мыта складзе 25%.
Новае мыта ў памеры 30% будзе дзейнічаць на адзеньне, што ўвозіцца ў Беларусь, у тым ліку швэдры, майкі, паліто, паўпаліто, плашчы, сукенкі, спадніцы, гарнітуры, піжамы, халаты, бялізну. Аналягічнае мыта вызначана на адзеньне, якое было ва ўжываньні. Мыта 25% вызначана на калготкі і жаночыя панчохі.
Новае мыта таксама вызначана на мыла (25%) і санітарна-тэхнічныя вырабы (30%).
Таксама ўказ закранае бытавую тэхніку. Мытам у памеры 25% абкладаюцца лядоўні, маразільнікі і пральныя машыны, 30% — пыласосы, DVD-прайгравальнікі, 40% — мікрахвалевыя печы і тэлевізары. Пры гэтым мінімальнае мыта на тэлевізары складзе ад 50 да 200 эўра.
Новае мыта вызначана на будматэрыялы. У прыватнасьці, на прадукцыю дрэваперапрацоўкі, шпалеры, брусковыя, шматслойныя і рэйкавыя сталярныя пліты будзе дзейнічаць мыта ў памеры 25—30%.
Акрамя таго, на шэсьць месяцаў прызначана ўвазное мыта ў памеры 180% на бульбу, цыбулю, капусту, моркву і буракі.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |