21:45 11.04.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Станiслаў Багданкевiч: «Пачынаецца распродаж беларускiх банкаў»
19:49, 11 Апреля |
Знешняя запазычанасць беларускiх банкаў упершыню дасягнула трох мiльярдаў долараў. Гэта выцякае з тых лiчбаў, якiя назваў, выступаючы ў Савеце Рэспублiкi, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч.
Паводле ягонай iнфармацыi, летась знешняя запазычанасць узрасла больш чым на два мiльярды долараў. А ў першым квартале 2008 года банкi дадалi яшчэ паўмiльярда. Галоўны банкiр краiны сказаў: "Мы актыўна карыстаемся знешнiмi пазыкамi, але, натуральна, так, каб не парушыць бяспеку функцыянавання нашай банкаўскай сiстэмы".
Былы старшыня Нацбанка Станiслаў Багданкевiч у iнтэрв’ю Радыё Свабода адзначыў, што беларуская банкаўская сiстэма апошнiм часам усiмi спосабамi спрабуе прыцягнуць як мага больш замежнага капiталу.
— Можна нават сцвярджаць: сёлета пачынаецца раздзяржаўленне беларускiх банкаў, — гаворыць Багданкевiч. — Аб’яўлена, што кантрольныя пакеты двух буйных дзяржаўных банкаў ("Прамбудбанк" i "Белiнвестбанк") прададуць замежнаму капiталу. Яшчэ два буйныя дзяржаўныя банкi ("Беларусбанк" i "Белаграпрамбанк") выстаўляюць на продаж прыкладна па 15% сваiх акцый. Карацей, аж сем банкаў збiраюцца прадаць за мяжу значную частку сваiх актываў.
Думаю, што такiя надзвычайныя дзеяннi перадусiм тлумачацца жаданнем прыцягнуць iнвестыцыi ў беларускую эканомiку праз банкаўскую сферу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |