20:45 10.04.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Атакулавай пагражаюць выключэннем. Пашкевіча выключылі
18:56, 10 Апреля |
За два дні да гэтага дзяўчына была затрыманая ў Полацку за акцыю салідарнасці з Кацярынай Салаўёвай. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары, а ў чацвер яе пакаралі штрафам у памеры 1 мільёну 225 тысяч рублёў.
- Сёння, калі я прыйшла на першую пару ва універсітэт, то мяне з старастай групы адразу выклікалі ў дэканат. Там мне адкрыта сказалі: “Рыхтуйся, цябе будуць выключаць”. Маўляў, рашэнне гэтае прымалася не ўнутры ВНУ, а недзе вышэй. Я напісала тлумачальную, чаму два дні мяне не было на занятках. А старасце далі загад сабраць усе мае пропускі за гэты навучальны год. Нібыта цягам бліжэйшых дзён маё пытанне павінны вырашыць дэкан Мікалай Кабушкін з рэктарам Уладзімірам Шымавым.
Сёлета Атакулава за акцыю салідарнасці з палітвязнямі і прадпрымальнікамі ў студзені ўжо была арыштаваная на 15 сутак арышту. Тады рэктар Шымаў абмежаваўся апошнімі вымовамі ёй і яшчэ адной дзяўчыне: Кацярыне Красновай. У выпадку наступных арыштаў ці затрыманняў, дзяўчын абяцалі адлічыць з ВНУ, паведамляе “Наша Ніва”.
Справа Атакулавай можа стаць тэстам для рэктара “наргасу” Уладзіміра Шымава. Нядаўна ягоны сын Яраслаў сцвярджаў, што бацька не адлічыў з універсітэту ніводнага студэнта за палітычныя погляды.
Тым часам, стала юрыдычна аформленым выключэнне з гістфаку БДУ студэнта-шасцікурсніка Міхаіла Пашкевіча.
“З юрыстам АГП Сяргеем Альферам мы хадзілі да дэкана факультэту Сяргея Ходзіна і да прарэктара БДУ Уладзімера Клюні. Апошні нават не захацеў нас слухаць, сказаўшы, што пару хвілін таму падпісаў загад аб маім выключэнні і мяняць яго ўжо не збіраецца”, — кажа Пашкевіч.
Хлопец усё ж хоча дачакацца матывацыйнага адказу аб выключэнні, пасля чаго ўжо звяртацца ў суд.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме