21:15 09.04.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Прыхільнікі Казуліна прапануюць ісці на 26 красавіка пад Марш

19:40, 9 Апреля |

Год таму пад-час сустрэчы прафесара Казуліна ў віцебскай калоніі з адвакатам Ігарам Рынкевічам яны абмеркавалі падрыхтоўку да “Чарнобыльскага шляха”-2007. На гэтым спатканні ўзнікла ідэя аб стварэнні тэкста марша з адпаведнай музыкай для масавых шэсцяў дэмакратычных сіл.  Дапамагчы ў гэтай творчай справе браўся Яўген Будзінас, але хутка пісьменнік памёр.

І вось цяпер іншы, блізкі да сацыял-дэмакратаў, якіх узначальвае А.Казулін, аўтар закончыў напісанне тэксту Марша. Як адзначыў І.Рынкевіч, пакуль аўтар верша, вядомы ў краіне паэт, пажадаў захаваць канфідэнцыяльнасць. 9 красавіка І.Рынкевіч прэзентуе тэкст Марша калегам на паседжанні прэзідыума Палітрады АДС, а на наступны дзень – аргкамітэту па правядзенню ў гэтым годзе “Чарнобыльскага шляха”.

Мяркуецца абвесціць сярод дэмакратычнай грамадскасці  конкурс на назву Маршу і на напісанне музыкі (тэкст Марша прыкладаецца ніжэй).
Каментуючы абвяшчэнне конкурсу, І.Рынкевіч падкрэсліў: “Верш, што зараз прапануецца, не прэтэндуе стаць новым гімнам краіны. Але ён прыкметна добра кладзецца на музыку сённяшняга афіцыйнага гімна, словы да якога ні дзяржаўныя дзеячы, ні спартоўцы, ні іншыя беларускія грамадзяне, так і не захацелі вывучыць.  Рытм марша, каб крочыць дэмакратычным сілам на сваіх шэсцях, канешне, павінен быць больш хуткім.  Годзе беларусам спаць!”
Прэс-служба А.У. Казуліна 
МАРШ
1.
Мы, беларусы, з імем-літвою
Меч уздымалі на крыжакоў.
Неслі харугвы за мову і волю
З цёмных стагоддзяў да светлых вякоў.
Прыпеў:
Помнім гісторыі слаўныя даты.
Славім у Свеце Старым Еўразвяз.
Верым: сузор’е ўзыйдзе з-за кратаў,
Зоркі Еўропы заззяюць для нас.
2.
Мы, беларусы і землі-суседкі
У Паспалітай Рэчы жылі.
Нашы палацы, дзяржавы той сведкі,
Пад паланез у нябёсы пайшлі.
Прыпеў.
3.
Мы, беларусы, днём сакавіцкім
Вольным назвалі родны наш край.
Божа Магутны, Ліцвінскі, Крывіцкі,
Продкаву веру і сілу нам дай!
Прыпеў.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме