18:00 27.03.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах журналістаў

16:44, 27 Марта |

Працягваюцца ператрусы, што распачаліся сёння з самай раніцы ў шэрагу рэдакцый і прыватных кватэр беларускіх журналістаў. Ордэр на ператрус, з якім прыходзяць прадстаўнікі спецслужбаў, аднолькавы ва ўсіх выпадках. Ён падпісаны намеснікам пракурора г. Мінска Аляксеем Стукам і датаваны 17-м сакавіка. Сёння супрацоўнікі спецслужбаў прыйшлі ў мінскі офіс Радыё «Рацыя»,а таксама прыватныя кватэры сябраў БАЖ Андрэя Аляксандрава (Наваполацк), Генадзя Судніка (Магілёў), Анатоля Гатоўчыца (Гомель), Алены Сцяпанавай (Віцебск), Тамары Шчапёткінай (Бяроза), Вадзіма Баршчэўскага (Віцебск), Аляксея Белага (Баранавічы), Наталлі Чухно (Брэст), Андрэя Шобіна (Бабруйск), Віталь Васількоў (Магілёў).

Дагэтуль недаступныя тэлефоны некаторых журналістаў, што супрацоўнічаюць з «Еўрапейскім радыё для Беларусі». У офісе «Рацыі» забралі 4 сістэмныя блокі, ноўтбук, дыскі, дакументы і візітоўкі. Там жа затрыманая сябра БАЖ Юлія Коцкая, якую забралі на допыт. Праведзены ператрус у кватэры сябра БАЖ Эдуарда Мельнікава (самога журналіста ў Беларусі няма). Тое самае адбываецца ў іншых гарадах Беларусі.

16.26 Толькі што стала вядома, што ў Магілёве ў прыватным доме па вул. Чкалава, 16 праведзены ператрус. У памяшканні на момант ператрусу знаходзіўся мясцовы журналіст Віталь Васількоў, — паведаміў прэс-службе БАЖ магілёўскі праваабаронца Уладзімір Краўчанка. У ператрусе бралі ўдзел 6 супрацоўнікаў КДБ, 1 кіроўца мікрааўтобуса і 2 панятых. Яны забралі сістэмныя блокі камп’ютараў і ўсе асобнікі маланакладных магілёўскіх газет, што там знаходзіліся. Адзін з нашых калег у Магілёве даслаў фота.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме