15:30 26.03.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускія студэнты ў Эстоніі напісалі агульнанацыянальную дыктоўку
13:17, 26 Марта |
Дыктоўка праходзіла ў Тартускім універсітэце – адным са старэйшых у Еўропе, заснаваным у 1632 годзе. Напісане дыктоўкі было прымеркавана да 90 – годдзя абвяшчэння БНР. Дарэчы Эстонія таксама, роўна мясяц таму, 24 лютага адзначала 90 – годдзе сваёй незалежнасьці.
Дыктоўку пісалі студэнты з Беларусі, якія зараз працягваюць навучанне ў Эстоніі пры падрымцы ураду гэтай рэспублікі. Як і ва ўсіх краінах дзе праходзіла агульнанацыянальная акцыя за тэкст дыктоўкі была ўзята «Прадмова» Францішка Багушэвіча.
У той час калі беларусы пісалі дыктоўку, іх аднагрупнікі і выкладчыкі атрымоўвалі асалоду ад хараства і мілагучнасьці беларускай мовы.
Дыктоўка паказала добрае веданне беларускай мовы сярод ўдзльнікаў, а сама акцыя знайшла падтрымку сярод выкладчыкаў эстонскай мовы, якія ведаюць што такое Родная мова, і што з яе пачынаецца сапраўдная дзяржаўнасць.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |