15:00 20.03.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Полацку БРСМ адсвяткуе дзень БНР без тытуню
13:43, 20 Марта |
Гарвыканкам не дазволіў правядзенне пікету 25 сакавіка ў гонар 90-годдзя БНР ля кінатэатра "Радзіма" з 17 да 19, як таго хацелі ініцыятары. Іх назвалі "шпіёнамі".
Пра гэта яны даведаліся з пісьмовага адказу, падпісанага намеснікам старшыні выканкама Мікалаем Ільюшонкам. Падставаю для адмоўнага адказу зьяўляецца тое, што якраз у той час і ў тым месцы гарвыканкамаўскі аддзел па працы з моладдзю і БРСМ будуць разам праводзіць акцыю "Дзень без тытуню".
Арганізатары пікету паспрабавалі знайсці аўтараў такога супадзення.
– Гэтае мерапрыемства даўно ўключана ў сумесны план гарвыканкама і БРСМ і таму нам не трэба было падаваць заяўку на правядзенне акцыі, – так адказала па тэлефоне першы сакратар полацкага гаркама БРСМ Святлана Чэркас.
– У плане мерапрыемстваў указаны толькі месяц, у якім запланавана яго правядзенне. Рашэнне аб канкрэтным дні і месцы мы прымалі разам з БРСМ і намеснікам старшыні гарвыканкама Ільюшонкам. Мерапрыемства плануем масавае – ўдзельнікаў 150-200, вузел сувязі забяспечыць гукаўзмацненне. Пасьля мітынгу пакажам для моладзі бясплатна ў кінатэатры фільм. Тое, што гэта вечар працоўнага дня – не праблема. Так нам лягчэй забяспечыць масавасць, – шчыра прызналася загадчыца аддзелу працы з моладдзю Полацкага гарвыканкама Наталля Ганебная.
На просьбу паглядзець план мерапрыемстваў, каб пераканацца, што ён сапраўды існуе, адмовіла.
– Я магу зрабіць гэта толькі з дазволу Мікалая Ільюшонка.
На пытанне: "Чаму такая сакрэтнасць?", яна ці то жартам ці то ўсур’ёз, адказала:
– А раптам вы шпіёны?
Полацкія ўлады ўжо не ўпершыню адмаўляюць грамадзянам у магчымасці праз пікетаванне выказаць свае адносіны да палітычнай падзеі. Ініцыятарам забароны ўжо ня першы раз зьяўляецца сп.Ілюшонак.
– Нашы чыноўнікі вельмі любяць бываць у нямецкім горадзе Фрыдрыхсхафене – пабраціме Полацка, і, напэўна, хлусяць там, якія яны вялікія дэмакраты. Было б добра, каб парачку такіх чыноўнікаў, напрыклад Наталлю Ганебную і Мікалая Ільюшонка, павярнулі з нямецкай амбасады за гэта бяз шэнгенскіх візаў – такі ўрок дэмакратыі быў бы вельмі дзейсным, - так лічаць ініцыятары забароненага пікету Мікола Шарах і Уладзімір Агапончык.
Дзеянні полацкіх чыноўнікаў грамадзяне будуць абскарджваць у полацкім судзе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |