00:00 07.03.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Моладзь вінавацяць у тым, у чым вінаватыя самі ўлады
22:32, 6 Марта | Арцём Дарэўскі,
Беларускiя палiтыкi каментуюць крымiнальную справу, заведзеную супраць моладзi за ўдзел у акцыi пратэсту прадпрымальнiкаў 10 студзеня.
Аляксандр Бухвостаў:
- Эти обвинения абсурдны! ОДС должно сделать заявление по этому поводу. Также необходимо привлечь лучших адвокатов к этому процессу.
Людмiла Гразнова:
- Улада дзейнічае ў сваім стылі: запужвае і выкарыстоўвае крымінальнае заканадаўства для таго, каб ні прадпрымальнікі, ні моладзь, ніхто – небудзь іншы не імкнуўся змагацца за свае правы. Прадпрымальнікі – сіла, якая пачала змагацца не толькі за эканамічныя, але і за палітычныя правы. Моладзь удзельнічала разам з імі ў прадпрымальніцкіх акцыях і трапіла пад удар рэпрэсіўнага апарату. Што мы можам чакаць ад улады, якая не разумее як павінна развівацца дэмакратычная дзяржава, і існуе ў сваёй ўласнай парадыгме, у якой вызнае толькі прэсінг і падаўленне? Тым ня менш, абараняць свае правы абсалютна неабходна. Пераканана, што усе высілкі ўладаў будуць марнымі і не спыняць вольную моладзь.
Уладзiмер Колас:
Што тут можна сказаць? Тут можна толькі развесьці рукамі. Тое, што адбываецца, на вялікі жаль, было заканамерна. Абвінавачванне да гэтых людзей адпавядае прававому нігілізму нашай улады. Простыя людзі фактычна не маюць правоў, а прадстаўнікі ўлады выкарыстоўваюць сілавыя службы для падаўлення грамадскай актыўнасьці.
Анатоль Лябедзька:
- Крымінальная справа ёсьць перад 25 сакавіка. Марш прадпрымальнікаў паказаў добры патэнцыял моладзевых арганізацыяў, у тым ліку і “Маладых Дэмакратаў”. Такая дэманстрацыяй не спадабалася ўладам. Улады выкарыстоўваюць банальны метад: страх. Метад гэты шырока выкарыстоўваўся яшчэ ў савецкі час. Да гэтага метаду дадаецца і спроба выкарыстаць новы: эканамічную ўдаўку – дадаткова ўлады хочуць накласці вялікія штрафы. Гэтым улады спрабуюць запалохаць грамадства і выкарыстаць масавыя акцыі ў якасці жупелу. Да таго ж гэта сыгнал міжнароднай супольнасьці: калі Дашкевіч, Фінькевіч і іншыя палітвязьні вызвалены, у любы момант іх месца можа заняць новы актывіст. Наша агульная задача – гэта не даць давесьці гэтую крымінальную справу да суда.
Анатоль Ляўковіч:
У краіне існуе аўтарытарны рэжым, гэта не сакрэт. Таму зразумелы крокі гэтага рэжыму. Самае цяжкае ў гэтай сітуацыі, што прадпрыняты рэпрэсіўныя меры супраць моладзі. Лічу, што гэта наўмысная і мэтанакіраваная палітыка, бо моладзь— гэта самая актыўная частка грамадства. Акцыі моладзевых арганізацыю заўсёды падаўляюцца з найбольшай жорсткасцю. Як адзін з лідараў АДС я лічу, што мы павінны кансалідаваць нашую дзейнасьць на моладзевым напрамку і не даць падставіць моладзь пад удар.Да таго ж развіваць механізмы абароны моладзі. Пэўныя зрухі ў гэтым працэсе ёсьць, але сістэмная праца не вядзецца.
Вячэслаў Сіўчык:
Гэта сумная рэальнасьць: моладзь вінавацяць у тым, у чым вінаватыя самі ўлады. Сваім указам № 760 яны не даюць прадпрымальнікам працаваць. Пасьля гэтага яны забараняюць мірную акцыю, чым груба парушаюць Канстытуцыю краіны. Менавіта гэта і прымусіла людзей выходзіць на Плошчу. Рэжым дзейнічае ў сваім звычайным рэчышчы, аднак гэтыя рэпрэсіі — самыя маштабныя за ўвесь час яго існаваньня. На сёньняшні дзень ужо ёсьць тры палітвязьні: гэта Казулін, Кім і Парсюкевіч. Да таго ж заведзена справа на 12 чалавек. Тое, што справа заведзена менавіта на моладзь, вельмі сумна. Асабіста я абураны дзеяньнямі ўладаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме