23:15 05.03.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Бабруйску міліцыянты збілі грамадскіх актывістаў
22:00, 5 Марта | Наталля Якавенка,
У прыватны дом грамадскага актывіста Ігара Ходзькі ў Бабруйску ўварваліся некалькі чалавек, каб правесці там ператрус. Рацыі ўдалося звязацца з прысутным у доме маладзёвым актывістам Алесем Чыгіром, які распавёў пра тое, што адбылося.
- Пад выглядам пажарнага дагляду ўварваліся: пажарнік, які выдае сябе за Архіпенку Сяргея Сяргеевіча, чалавек па прозвішчы Тоўсцік, хутчэй за ўсё старэйшы лейтэнант МУС, і з ім чалавек без дакументаў, які ўвогуле не прадстаўляецца. Яны зневажаюць гаспадара і ягоных гасцей і праводзяць незаконны ператрус.
Ігар Ходзька, Алесь Чыгір разам са сваім сябрам Сержуком Ласінскім некалькі разоў прасілі непажаданых гасцей пакінуць памяшканне.
Міліцыянты збілі Ходзьку і Чыгіра, апошняму выкліканая хуткая дапамога. Міліцыянты арыштавалі каля 500 асобнікаў газеты "Свабода".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |