19:45 01.03.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вільня як глыток свабоды
18:09, 1 Марта | Кацярына Ткачэнка,
Сёння жыхары Вільні рыхтуюцца да свайго галоўнага свята
У час застою, калі няможна было нават тое, што дазвалялася, Казюкас здаваўся глытком свежага паветра. Ен ніколі не насіў адбітак афіцыйных мерапрыемстваў, і таму яго асабліва любіла «нефармальная» моладзь СССР. У першую нядзелю вясны хіпі з усіх куткоў неабсяжнай краіны – у патёртых джынсах, з заплечнікамі і гітарамі — запаўнялі вуліцы старой Вільні.
Казюкас – дзень святого князя Казіміра, галоўнага заступніка Вільні. У гэты дзень уся атмасфера старога горада нібыта насычана маладосцю, шаленствам, каханнем і свабодой.
Вот ужо на працягу 4 стагоддзяў у першую нядзелю вясны жыхары Вільні зранку спяшаюцца да ўрачыстай імшы, а потым накіроўваюцца на святочны кірмаш.
Казюкас – гэта яшчэ галоўнае свята для вольных мастакоў. На цэнтральным рынку Вільні ў гэты дзень ніхто не гандлюе сырам, малаком ці ялавічынай усе месцы аддадзеныя мастакам. На прылаўках – карціны і эцюды, намаляваныя алеем, пастэлью і акварэлью, вытканые рушнікі, вышываныя кашулі, пацеркі з бісера, дрэва і бурштыну.
Галінка вярбы
Сімвал Казюкаса – галінка вярбы, упрыгожаная сухімі кветкамі і травамі. Яна таксама звязана з імям святога Казіміра – на іконах і рэлігійных карцінах яго малююць з лілеяй у руцэ. У народнай традыцыі кветку замяніла галінка дрэва.
Два гады таму пад час свята я пазнаёмілася са студэнткамі Віленскай мастацкай акадэміі – Джульетай і Юліяй. Яны упрыгожваюць вербачкі і гандлююць імі. Казюкас – гэта ледзь ні адзіны дзень ў годзе, калі ў студэнтаў атрымліваецца добра падзарабіць. На маё пытанне: «Хто такі святы Казімір?», Джульета засаромлена апраўдваецца: «Мы здавалі гісторію на першым курсе і ўжо ўсё пазабылі”. Юля просто ухмыляецца: яна не размаўляе па-расейску. В двух кроках ад плоўчы, дзе гандлююць дзяўчынкі, знаходзіцца студэнцкі інтэрнат. Джульета прпануе зайсці да яе і прачытаць жыццяпіс Св.Казіміра. Яе суседка па пакоі Марыя добра ведае рускую мову. “Святы Казімір – адзіны святы, кананізаваны каталіцкай царквою, — перакладае Марыя з літоўскай мовы. – Ён нарадзіўся ў Кракаве в 15 стаггоддзі. У 23 гады быў прызначаны нмеснікам Польскага караля ў Літве. Усё сваё жыццё ён трымаўся трох дабрачыннасцей: каралеўскай беднасці, нявіннасці, пакорнасці Божай волі. Памёр, калі яму споўнілася 27 гадоў.
Пахаваны малады князь у кафедральным касцёле Вільні. Згодна паданню, каля Яго магілы многія пазбаўляліся ад невылечных хвароб: глухіе пачыналі слышаць, нямыя размаўляць.
У 1518 годзе князь цудоўна дапамог войску ВКЛ перамагцы ў бітве супраць маскоўскага цара. Ён з’явіўся на небе на белым кані, спусціўся на зямлю, вывеў войска да броду, якога ніхто не ведаў. Пераправіўшыся, воіны нанеслі нечаканы удар ворагу і перамаглі яго. Город, які дапамог вызваліць святы – гэта Полацак. Таму і яго жыхары таксама могуць лічыць святога Казіміра сваім заступнікам.
Я з задавальненнем распавядаю дзяўчынкам беларускую гісторыю Вільні. Узгадваю Віленскі ўніверсітэт, віленскую беларускую гімназію, могілкі Роса, дзе пахаваны выдатныя дзеячы беларускага адраджэння, “Нашу Ніву”. Яны слухаюць і недаверліва перапытваюць: «Няўжо?» Яны так і не зразумелі, чаму я лічу Вільню горадам свабоды…
Унутраная свабода
У 1994 годзе Літва ўвяла візы для грамадзян былога Саветскага Саюза, але спачатку гэта не было перашкодай для моладзі, закаханай у Казюкас. Аўтар гэтых радкоў у той час некалькі разоў перасякала мяжу Літвы і Беларусі нелегальна. Трэба было дабрацца дызелем да Ашмян і мінуць пагранкантроль цераз веску Каменны Лог. Помню, цудоўныя мясцовыя бабулькі, што пераходзілі мяжу па некалькі разоў на дзень і перавозілі на дзіцячых саначках няхітрую “кантрабанду”: самагон і хлеб, якія ў Літве каштавалі трошкі больш, ахвотна растлумачвалі нам, як пазбегнуць сустрэчы з людзьмі ў форме. Але нават пагранічнікі былі для нас няшкодныя. Даведаўшыся, што мы едзем на Казюкас, нас проста саджалі на бліжэйшы дызель у бок Мінска. На першай жа станцыі мы выходзілі і паўтаралі спробу зноў. Вільня п’яніла сваёй свабодай.
Дзесяць гадоў таму ў маіх сяброў, якіх затрымалі літоўскія пагранічнікі, былі сур’ёзныя непрыемнасці. Іх прывезлі ў Вільню, змясцілі ў КПЗ і доўга дапытваліся пра кантрабанду. «Кажуць, што з вакон сумна вядомага Лукішскага астрога бачны дахі старога горада, але малюсенькае акенца нашай камеры выходзіла на ўнутраны двор»,- прыгадвала мая сяброўка Святлана, у мінулым студэнтка архітэктурнага факультэта БДПА.
На судзе, які адбыўся праз месяц, суддзі адмаўляліся верыць, што беларусы прыехалі ў Літву дзеля Казюкаса. Праўда, прыгавор вынеслі мяккі : год умоўна і дэпартацыя на радзіму. Затое з той пары я не чула, каб хто-небудзь яшчэ рызыкнуў паехаць на Казюкас, не маючы візы ў пашпарце.
Два гады таму сярод вялізнага натоўпу на цэнтральнай плошчы Вільні я убачыла дзяўчынку ў характэрным убранні 80-ых – хіпушку Лену з Кіева. Яна прыехала на свята аўтастопам. Віза абышлася ёй надта дорага, і таму давялося з’эканоміць на праездзе. Лена не была ў Вільні ўжо 12 год, але ў мінулым для яе гэта было самае любімае свята. Хаця моладзь 80-ых не ведала межаў, настальгіі па тых часах Лена не адчувае, бо галоўным яна лічыць тую свабоду, што ёсць у асобы ўнутры. Яна кажа, што да гэтай пары ўдзячна Казюкасу, таму што менавіта ён шмат гадоў таму дапамог ёй гэта ўразумець.
Падобнае калісці адчула і я. Менавіта пад час свята Казюкас, я, дзеўчанё, упершыню адчула бязмежную свабоду і шчасце. Ахопленая пачуццямі, я хадзіла па вясновай Вільні і раптам на адной з вуліц натрапіла на савецкія пашпарты і партбілеты, папрыбіваныя цвікамі да драўлянай маставой. Была вясна 1991 года. Яшчэ не загаіліся рубцы от гусеніц расейскіх танкаў. Але жыхары Вільні не адмовіліся ад святкавання Казюкаса. Толькі упрыгожаныя вербачкі і жывыя кветкі ў той дзень яны неслі на вуліцы, дзе загінулі тыя, хто здабываў свабоду для сваёй краіны. Мне было толькi 16 год. Але памятаю, што менавіта тады я дакладна ўсвядоміла, што Савецкі Саюз дажываў апошнія дні. Таму што я ўбачыла людзей, у вачах якіх ужо не было страху. І мне падалося, што тое ж самае абавязкова адбудзецца з беларусамі…
З тых часоў Вільня назаўжды засталася для мяне глытком свабоды.
Нездарма менавіта з ёй звязаны усе самыя рамантычныя моманты беларускай гісторыі. І няма нічога дзіўнага ў тым, што Казюкас ушаноўвае памяць святога, які калісці таксама дапамог продкам беларусаў абараніць сваю свабоду…
…
На вышкі шматлікіх дамоў старой Вільні вядуць вузкія, упрыгожаныя разным узорам драўляныя лесвіцы. Маленькія акенцы мансардаў, клапатліва папрыкрываныя шторкамі, нават калі тут ўжо шмат гадоў ніхто не жыве. Аднойчы пад час Казюкаса мне давялося начаваць пад дахам такога дома ў самым цэнтры Вільні. З таго часу я не перастаю ўяўляць, колькі дзіўных гісторый і сямейных паданняў, а магчыма нават і скарбаў, захоўваюць гэтыя дамы. І заўжды зайдросцю сваім літоўскім калегам-журналiстам, у якіх ёсць магчымасць усё гэта «раскапаць».
Я не сумняваюся ў тым, што беларусы калісьці па-новаму адкрыюць для сябе Казюкас.
І шмат для каго з нас гэта стане пачаткам Дарогі да саміх сабе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме