17:15 29.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Асістэнт Аляксандра Мілінкевіча прапанаваў Лябедзьку "праймірыз"
15:31, 29 Февраля |
Асістэнт Аляксандра Мілінкевіча Аляксандр Лагвінец звярнуўся да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі з прапановай правядзення дэмакратычных “перадвыбараў” па Сухараўскай выбарчай акрузе Мінска напярэдадні выбараў ў Палату прадстаўнікоў у 2008 годзе.
“Восенню гэтага году мае адбыцца выбарчая кампанія ў так званы парламент. Сярод дэмакратаў падыходы да гэтай кампаніі далёкія ад аднастайнасці. Рада АДС прыняла рашэнне, што на кожнай акрузе павінен быць адзін кандыдат ад дэмакратычных сілаў. Ведаю, што Вы, паважаны Анатоль Уладзіміравіч, плануеце балатавацца па Сухараўскай выбарчай акрузе. Я таксама планую балатавацца па гэтай жа акрузе, дзе маю шматгадовы досвед працы з выбарцамі як незалежны кандыдат і - што немалаважна - дзе пражываю”, - піша ў распаўсюджанным сёння адкрытым лісце Аляксандр Лагвінец.
Аляксандр Лагвінец прапаноўвае правесці адкрыты агульны сход дэмакратычнай грамадскасці мікрараёну, каб выбраць “найбольш перспектыўнага кандыдата па нашай акрузе”
“Адкрыты агульны сход прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці нашай акругі - найлепшы механізм у дадзеным выпадку, які дазволіць, сярод іншага, выявіць наяўнасць мясцовай каманды і ацаніць мабілізацыйны патэнцыял кожнага з прэтэндэнтаў”, - лічыць асістэнт А.Мілінкевіча.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме