15:45 28.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На смерць Ирыны Казулінай
13:47, 28 Февраля | Алена Церашкова, Фото: www.camarade.biz
Па аксаміце лютаўскае ночы
Плыве Чырвоны велічны касцёл.
Бог зазірае беларусу ў вочы –
Усё Ён бачыць, разумее ўсё.
Жалобны гук. Жалобны пах.
Спрадвеку
Выпрабаванне, дадзенае нам
Нібы праверка: звацца чалавекам
Ці быць ім.
І вядуць прыступкі ў храм.
Зірні ў твар.
Душа ўжо не з намі –
Анёлкам плача дзесьці ў вышыні
І моліцца за нас.
Каб не спазналі.
Не зведалі.
Пазбеглі.
Не прайшлі.
І моліцца за тых, хто на шляху
Не ўкленчыў перад лёсам і людзьмі.
І моліцца за тых, чыю душу
Ці падмануць, ці падкупіць змаглі…
Мы роўныя хіба перад Айцом
Напрыканцы жыццёвых бед-пакут.
А па жыцці адзін ішоў байцом,
Другі – хаваўся ў норы, бы пацук.
Пачуй Ірыну праз жалобны шум.
У вочы нам з нябёс яна глядзіць.
Ты можаш чыстай захаваць душу.
Ты можаш проста чалавекам быць.
27.02.2008
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме