19:46 21.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
16:44, 21 Февраля |
Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе.
Родная мова — гэта адначасова i культура, i лад думак, спадчына і народа, i ўсяго чалавецтва. Паводле звестак ЮНЭСКА, у сьвеце iснуе каля 6000 жывых моў. Палова зь iх знаходзiцца на мяжы зьнiкненьня. На 96 адсотках моў размаўляе толькi 4 адсоткі насельнiцтва. Штогод вымiрае каля дзясятка моў. Менавіта дзеля захаваньня нацыянальных моў, ЮНЭСКА і абвесьціла Дзень роднай мовы — каб хоць аднойчы на год на ёй загаварылі, пра яе ўспомнілі.
Для Беларусі пытаньне роднай мовы вельмі балючае. Старшыня "Таварыства беларускай мовы імя Францішака Скарыны" Алег Трусаў назваў "супярэчлівым стан беларускай мовы ў краіне ў пачатку ХХІ стагодзьдзя". Паводле яго слоў, з аднаго боку, скарачаецца сфэра ўжываньня роднай мовы ва ўсіх дзяржаўных структурах, у першую чаргу ў дзейнасьці міністэрстваў і ведамстваў, у судах і пракуратуры. "Зь іншага боку, сярод простых людзей, асабліва ў горадзе, узрастае павага да беларускай мовы, яна становіцца ўсё больш папулярнай у асяродзьдзі інтэлігенцыі і гарадской моладзі", —кажа Алег Трусаў.
Як адзначыў спадар Трусаў, гэтыя два супярэчлівыя працэсы паказваюць, што лёс роднай мовы залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі. "Калі кожны з нас зробіць хаця б невялікае намаганьне, каб размаўляць на роднай мове і карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцьці, то пэрспэктывы беларускай мовы — абнадзейваючыя".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме