20:00 18.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зьдзьвіжкоў трапіў у турэмны шпіталь
18:11, 18 Февраля |
Пра гэта стала вядома пасьля таго, як маці журналіста Ганна Зьдзьвіжкова наведала менскі сьледчы ізалятар. Перадачу для сына ў маці там не прынялі, адправіўшы жанчыну ў менскую калёнію на вуліцы Кальварыйскай, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.
“Там таксама перадачу не прынялі. Сказалі прыходзіць у сераду, калі ў шпіталі прыёмны дзень. Тады ж дактары раскажуць, чаму сына паклалі ў шпіталь”, — сказала Ганна Зьдзьвіжкова для Радыё Свабода.
Месяц таму Менскі гарадзкі суд прызнаў журналіста вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці і пакараў трыма гадамі зьняволеньня.
У судзе Аляксандар Зьдзьвіжкоў заявіў пра перасьлед паводле рэлігійных прычын.
Шмат хто ў Беларусі і сьвеце дамагаецца вызваленьня А.Зьдзьвіжкова, лічачы яго вязьнем сумленьня.
У лютым 2006 году ў газэце “Згода”, якой часова кіраваў А.Зьдзьвіжкоў, былі перадрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамада.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |