12:15 14.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Малады Фронт вiншуе з Днем Любвовi!
10:11, 14 Февраля | Прэс-служба МФ
На фота: Малады Фронт заклікаў сустрэць 14-га лютага Дзень Любові пад бел-чырвона-белымі сцягамi! Акцыя пачнецца а 17-й гадзіне з плошчы Свабоды.
Браты эўрапейцы! Дарагія сябры!
Мы, беларуская моладзь, віншуем вас Днём сьвятога Валянціна! Са сьвятам, якое атаесамляецца са сьвятлом, прыгажосьцю і любоўю.
Любоў – спрадвечнае памкненьне чалавечых сэрцаў да цяпла і дабрыні. Любоў да бліжняга – галоўны Божы запавет, выконваючы які мы можам абараніць чалавека ад несправядлівасьці і зла, запаліць у ягонае душы агенчык пакаяньня і збаўленьня. Любоў да Бацькаўшчыны – галоўная місія хрысьціяніна, выконваючы якую мы можам прынесьці свайму народу бачаньне ўласнае ролі ў прыгожым Божым плане.
Эўрапейская цывілізацыя сталася тым месцам, дзе быў закладзены пачатак новай сьветабудовы дзьве тысячы год таму. І Беларусь па праву ганарыцца тым, што нашая дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, у ХVI стагодзьдзі сталася адным з цэнтраў Эўрапейскага Адраджэньня. Сын нашай зямлі – Францыск Скарына ў 1516 годзе выдаў на старабеларускай мове пятую ў сьвеце, пасьля нямецкай (1466), італьянскай з французскай (1471), і чэскай (1475) Біблію. Статуты 1529-га, 1566-га і 1588, тагачасная Кастытуцыя, Вялікага Княства Літоўскага, ужо ў сярэдзіне шаснаццатага стагодзьдзя запясьпечвалі раўнапраўе паміж рознымі канфэсыямі хрысьціянства, што выгодна адрозьнівала нашую краіну ад многіх суседзяў.
Цяпер жа, праз паўтысячагодзьдзя, мы, эўрапейская нацыя, са шкадаваньнем можам канстатаваць, што ў духова-маральным сэнсе дзяржава нашая ня толькі не ўзрасла, але нават паглыбілася ў часіны цёмнага сярэднявечча. На пачатку трэцяга тысячагодзьдзя ў Беларусі судзяць пастараў за правядзеньне Багаслужэньняў. Саджаюць у турмы моладзь, каторая рэалізуе ў грамадзка-палітычным жыцьці свайго народу хрысьціянскія прынцыпы справядлівасьці, праўды і любові.
Аднак, у той жа час мы перакананыя, што цемра не пануе вечна! Мы перакананыя, што народ наш праходзіць выпрабаваньні гэтыя дзеля пакаяньня ў сваіх грахах і ачышчыньня. Мы перакананыя, што народ наш уздымецца з цемры і разам з хрысьціянскай цывілізацыяй Эўропы стане на шлях свабоды, праўды і справядлівасьці!
Таму мы, моладзь Беларусі, разам з грамадзкім актывістам, хрысьціянінам Андрэям Кімам, каторы знаходзіцца па ілжывых абвінавачаньнях у турме, разам з маладафронтаўкай, хрысьціянкай, дачкою пратэстанцкага пастара, Кацярынай Салаўёвай, на каторую дзецішча савецкага таталітарызму – КДБ ўзбудзіў крымінальнаю справу за дзейнасьць незарэгістраванае арганізацыі, ва ўвесь голас гаворым:
Беларусь – не пакорыцца бездуховай ідэалогіі самаабешчаных уладаў!
Беларусь – эўрапейская, хрысьціянская краіна ў часы выпрабаваньняў заклікае братнія хрысьціянскія народы Эўропы і Амэрыкі працягнуць нам руку помачы ў нашай няпростай барацьбе за справядлівасьць!
Мы ведаем, што Божая любоў адрадзіла сусьвет.
Мы верым, што нашая любоў да Бацькаўшчыны адродзіць Беларусь!
З Днём Любові!
Няхай любоў да бліжняга адраджае кожнага грамадзяніна Эўропы!
Няхай любоў да радзімы адраджае кожную краіну Эўропы!
Моладзевы рух Беларусі “Малады Фронт” 14 лютага 2008 года
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме