22:46 13.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Казуліну напалову скарацілі спатканне з сям’ёй
20:57, 13 Февраля |
У калоніі “Віцьба-3” закончылася кароткатэрміновае спатканне Аляксандра Казуліна з дочкамі Юляй і Вольгай.
Па словах Вольгі Казулінай, адміністрацыя калоніі апошнім часам вельмі жорстка ставіцца да палітвязня, на яго аказваецца моцны псіхалагічны ціск.
У прафесара нават забралі электраплітку і забаранілі карыстацца бытавымі электрапрыборамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.
“Яго пазбаўляюць магчымасці карыстацца бытавымі электрапрыборамі, заўсёдныя вышукі. Асуджаныя баяцца з ім кантактаваць. Усё гэта не хаваецца адміністрацыяй калоніі. І тое, што было скарочана кароткатэрміновае спатканне з 4 гадзін да 2, гэта таксама паказвае на тое, што нічога лепшага ў адносінах да Казуліна не адбылося”.
На думку самога Аляксандра Казуліна, перспектывы яго вызвалення досыць прывідныя. Адміністрацыя калоніі, лічыць прафесар, атрымала загад зверху ціснуць на яго. Свае шанцы на вызваленне палітвязень ацаніў у 0,1 адсотка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме