22:00 13.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Скаргу А. Зьдзьвіжкова разгледзяць 22-га лютага
20:33, 13 Февраля | Алег Грузьдзіловіч,
Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага. Пра гэта “Радыё Свабода” паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду. Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы.
Нагадаем, былы намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандр Зьдзьвіжкоў быў прызнаны вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці за тое, што перадрукаваў карыкатуры на прарока Мухамада, якія зьявіліся ў дацкай газэце. Журналіст тлумачыў свой ўчынак спробай забясьпечыць чытачоў газэты з актуальнай інфармацыяй. Таксама Аляксандр Зьдзьвіжкоў заявіў на судзе, што яго перасьледуюць паводле рэлігійных прычын. Прысуд журналісту вынес судзьдзя Менскага гарадзкога суду Руслан Аніськевіч.
Беларускія праваабаронцы і шмат хто ў сьвеце патрабуюць вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова, якога лічаць вязьнем сумленьня. Палітвязень Андрэй Клімаў, які знаходзіцца ў калёніі таксама за публікацыі, у сваім лісьце назваў прысуд Зьдзьвіжкову "зьняважлівай дробнай помстай”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |