14:00 11.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Пінск: затрыманы лідэр бізнэсоўцаў А.Васільеў

12:24, 11 Февраля |

Сёньня на калгасным рынку ў Пінску міліцыя затрымала актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева, паведамляе Радыё Свабода.

У першыя хвіліны затрыманьня спадару Васільеву ўдалося патэлефанаваць на “Свабоду” і паведаміць, што маёр Сыраежка абвінавачвае яго ў спробе арганізаваць мітынг прадпрымальнікаў:

“Маёр Сыраежка ўжо адабраў у мяне фотаапарат і патрабуе, каб я накіраваўся за ім у патрульную аўтамашыну”, – дадаў Аляксандар Васільеў.

Пасьля першых трох гадзінаў ад часу прымусовага затрыманьня Аляксандр Васільеў не адказвае на тэлефанаваньні на нумар яго мабільнага тэлефону.

Дзяжурны Пінскага ГАУС адмовіўся адказваць на пытаньне карэспандэнта “Свабоды” ці зьмешчаны Аляксандр Васільеў у так званы “пінскі склеп”, дзе звычайна ўтрымліваюцца да суду затрыманыя мясцовыя апазыцыянэры.

Сёлета Аляксандра Васільева судзілі ў Пінску 1 лютага. Тады судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Тацяна Сьвібовіч разглядала два міліцэйскія пратаколы. Адзін удалося аспрэчыць. Спадар Васільеў нават без адваката пераканаў суд у супярэчлівасьці сьведчаньняў міліцыянтаў і ня быў арыштаваны, як таго патрабаваў міліцэйскі пратакол.

Сябра апазыцыі ў Пінску Віктар Ярашук лічыць, што цяпер міліцыянты спрабуюць ізаляваць Аляксандра Васільева ад удзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, якая рыхтуецца на 18 лютага.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме