21:15 03.02.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дзяржава для народу
19:52, 3 Февраля | Валер Карбалевіч,
Як вядома, Лукашэнка абвясьціў кампанію дэбюракратызацыі, нават прыняў у канцы 2006 году адмысловую дырэктыву і заявіў, што ў Беларусі будзе пабудавана дзяржава для народу. Тут можна было б паёрнічаць наконт таго, дзеля каго ж гэтая дзяржава існавала дасюль, навошта было шмат гадоў будаваць бюракратычную дзяржаву, каб потым яе дэбюракратызаваць, і г.д.
...Аднак нават пры моцным жаданьні і жорсткім ціску зь вяршыні адміністратыўнай піраміды на ўсе ўладныя інстытуты наўрад ці магчыма прымусіць бюракратычную дзяржаву працаваць дзеля народу. Калі дзяржаўная ўлада не падкантрольная грамадзтву, яна пачынае працаваць на самую сябе ў аўтаматычным рэжыме, незалежна ад імпульсаў зьверху. Гэта закон бюракратычнай сыстэмы. Некалькі прыкладаў апошняга часу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме