21:45 22.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вынікі судоў
20:18, 22 Января |
На фота:Лукашэнка любіць стабільнасць
У судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёна Менска прайшлі суды над затрыманымі актывістамі і грамадзянамі падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня.
Па сведчаньнях многіх затрыманых, іх збівалі супрацоўнікі міліцыі ў Цэнтральным РУУСе вечарам і сёньня пры дастаўцы ў суд. Раней міліцыянты Цэнтральнага РУУC такога сабе не дазвалялі.
1. Бароўскі Вадзім, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Паўлючук Тацяна, арт. 23.34. КаАП РБ, штраф 700 000 рублёў
2. Пяцько Артур, суд Маскоўскага раёну, арт. 23.34. КаАП, арышт 15 сутак
3. Кукліш Віктар, суд Маскоўскага раёну, арышт 15 сутак
4. Грабяньчук Аляксандр Мікалаевіч, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Паўлючук Тацяна, штраф 700 000 рублёў. моцна збіты ў Цэнтральным РУУСе
5. Дземідзенка Мікалай, суд Маскоўскага раёну, штраф 700 000 рублёў (паведамленьне Радыё "Свабода")
6. Любянчук Аляксандр, суд Маскоўскага раёну, штраф 700 000 рублёў (паведамленьне Радыё "Свабода")
7. Сакалоўскі Валянцін, суд Цэнтральнага раёну. суддзя Унукевіч, штраф 700 000 рублёў, адправілі пасьля суду ізноў у РУУС, выпушчаны на волю
8. Бакур Юры, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Паўлючук Тацяна, сведкі з палка ППСМ Жакаў і Дулуп, штраф 1 400 000 рублёў
9. Балагура Канстанцін, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Тацяна Паўлючук, сведкі міліцыянты - Чарняк, Іваноўскі, штраф 700 000 рублёў
10. Саўчук Андрэй, суд Маскоўскага раёну, суддзя Шылько Алена, штраф 525 000 рублёў
11. Круткіна Аляксандра, суд Маскоўскага раёну, штраф 1 050 000 рублёў
12. Гладкая Аліна, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Самасейка Мікалай, штраф 1 050 000 рублёў
13. Саўчук Тамара, суд Маскоўскага раёну, суддзя Казак Д, штраф 525 000 рублёў
14. Шаўцоў Сяргей, суд Маскоўскага раёну, 15 сутак арышту
15. Бугаеў Віктар, суд Маскоўскага раёну. штраф 700 000 рублёў
16. Субач Міхаіл, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Паўлючук Тацяна, сведкі з боку міліцыі - Дубадзел Дзмітры і Захаранка Аляксандр па двух пратаколах за удзел у акцыях 10 і 21 студзеня - 1 400 000 рублёў
17. Шарэнда Андрэй, суд Цэнтральнага раёну, штраф 1 750 000 рублёў (50 базавых велічыняў)
18. Бондар Аляксей, суд Маскоўскага раёну, арышт 5 сутак
19. Субач Ліля, суд Маскоўскага раёну, штраф 1 050 000 рублёў
20. Прэсняк Андрэй, суд Маскоўскага раёну, арышт 10 сутак
21.Кім Андрэй, суд Цэнтральнага раёну, суддзя Паўлючук Тацяна, па двух пратаколах - арышт 10 сутак і штраф 1 050 000 рублёў
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме