20:00 22.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
За мірную акцыю асудзілі 20 чалавек<BR><BR>Агульны кошт акцыі прадпрымальнікаў – 10,5 млн. рублёў і 2 месяцы адміністратыўнага арышту
18:24, 22 Января | Ігар Олін,
На фота:Мірные дэманстранты для лукашэнкаўскай улады з’яўляюцца настолькі небяспечнымі "правапарушальнікамі", што дзеяннямі "праваахоўнікаў" кіраваў асабіста міністр Навумаў
Затрыманыя 21 студзеня ўдзельнікі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў прысуджаныя да штрафаў і розным тэрмінам адміністрацыйнага арышту. Усяго за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў асуджаныя 20 чалавек.
У Маскоўскім судзе Віктар Кукліш, Артур Пецько і Сяргей Шаўцоў атрымалі па 15 сутак, Андрэй Прэсняк – 10 сутак, Аляксей Бондар – 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
А вось у судзе Цэнтральнага раёну Мінска – штрафавалі. Ажно 50 базавых велічынь (1.750.000 рублёў) атрымаў Андрэй Шарэнда. На 40 базавых велічынь (1.400.000) аштрафаваныя Юрый Бакур і Міхась Субач.
Астатнія атрымалі штрафы ад 15 да 30 базавых велічынь (ад 525.000 да 1.050.000).
Праваабаронцы і самі затрыманыя адзначаюць больш жорсткае стаўленне да ўдзельнікаў учорашняй акцыі. Вось што распавёў "Рацыі" Валянцін Сакалоўскі, які быў пакараны судом Цэнтральнага раёну на 700.000 рублёў.
– Мы былі затрыманыя самымі першымі, калі калона яшчэ не дайшла да плошчы Незалежнасці. За намі сачылі людзі ў цывільным, якія потым перадалі нас міліцыянтам. Мы ехалі паралельна калоне і бачылі разгон акцыі з другога, так бы мовіць, боку. Чулі ўсе каманды па рацыі, у тым ліку і тыя, што аддаваліся асабіста кіраўніком МУС Уладзімірам Навумавым. Заўважу, што міліцыянты ставіліся вельмі жорстка. Нам адразу забаранілі тэлефанаваць, забралі адразу ўсе рэчы, не было ніякай мачымасці нешта зрабіць не па іх загаду. То бок, крок налева, крок направа пагражаў непрыемнасцямі. У РУУС таксама было не лепш, бо спецназаўцы кантралявалі кожны крок затрыманых, і таксама нічога не дазвалялася. Нават адмаўлялі ў законных патрабаваннях, напрыклад, калі ты патрабуеш адваката ці што яшчэ.
Сакалоўскага асабліва ўразіў адзін з загадаў міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава.
– Тое, што мне асабліва запомнілася. Калі мы яшчэ сядзелі ва УАЗіку на плошчы, то на рацыю паступіла каманда ад Навумава – разагнаць усіх людзей ад касцёла. То бок людзі, якія прыйшлі на імшу, простыя вернікі, недатычныя да ІП і акцыі, таксама былі жорстка выціснутыя з плошчы – гэта шакавала нават саміх амапаўцаў. Яны былі здзіўленыя гэткай камандай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме