14:45 17.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Суды над маладзёвымі актывістамі працягваюцца кожны дзень
13:38, 17 Января |
У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць актывістаў, затрыманых у Дзень салідарнасьці 16 студзеня. Сьведкі ў гэтых справах — супрацоўнікі міліцыі. У суд прыйшлі паплечнікі затрыманых — актывісты “Маладога фронту” і “Моладзі БНФ”.
Судзьдзя Аляксей Бычко пастанавіў арыштаваць Касю Краснову на 15 сутак. Так сама суд вырашыў арыштаваць Франака Вячорку на 15 сутак. Яго абвінавацілі ў брыдкаслоўі.У судзе знаходзіцца бацька Франака намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Cайт радыё “Свадоба” нагадвае, што дзесяць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху затрымалі ўчора ў Дзень салідарнасьці.Першымі ў міліцыю трапілі моладзевыя сябры партыі БНФ Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Юрась Станкевіч. Яны прыйшлі ў суд Цэнтральнага раёну Менску, каб падтрымаць сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, якія там прысутнічалі, а потым трох чалавек пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю.
Калі Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Юрась Станкевіч ужо знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС, туды прывезьлі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Ўладзімера Сяргеева. Яго затрымалі на вуліцы недалёка ад трактарнага заводу. Пасьля 6 вечара на катку каля Палаца спорту міліцыянты затрымалі актывістак “Маладога фронту” Касю Краснову, Людмілу Атакулаву і Касю Галіцкую. Разам зь імі ў міліцэйскую машыну патрапілі Максім Вянярскі, Павал Кур’яновіч і Вольга Кулякевіч.
Маладзёны лічаць, што затрыманьні ёсьць прэвэнтыўнай мерай напярэдадні акцыі 21 студзеня супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу ў Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме