19:15 12.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
А.Макаеў атрымаў 15 сутак і абвясьціў галадоўку
17:56, 12 Января | Алесь Дашчынскі,
Суд над Алесем Макаевым адбыўся сёньня ў Маскоўскім судзе Менску. Яму далі 15 сутак за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.
Алесь Макаеў пасьпеў перадаць жонцы Крысьціне, што ён на знак пратэсту аб’яўляе галадоўку.
Сёньня раніцай Алеся Макаева выклікаў да сябе намесьнік кіраўніка менскай міліцыі Аляксандар Найдзенка. Спадар Макаеў паведаміў, што пасьля кароткай размовы яго павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёна. Дзяжурны міліцыянт сказаў, што спадара Макаева вінавацяць у хуліганстве і яго павезьлі ў суд.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме