19:00 11.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Амбасада ЗША асуджае сёньняшнія прысуды
17:25, 11 Января | Алесь Дашчынскі,
"Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей", — сказаў нашаму радыё часова павераны ў справах ЗША Джонатан Мур у Маскоўскім раённым судзе Менску.
Часова павераны ў справах ЗША Джонатан Мур, які разам з многімі палітыкамі і дыпляматамі знаходзіцца ў Маскоўскім раённым судзе Менску, даў камэнтар нашаму карэспандэнту з нагоды сёньняшніх судовых працэсаў над удзельнікамі мітынгу 10 студзеня.
“Амбасада ЗША асуджае прысуды па гэтых справах. Няма ніякай прычыны, каб забараняць людзям выказваць іх пункт гледжаньня мірным шляхам. Разам з калегамі мы ўчора назіралі за пратэстам на Кастрычніцкай плошчы, і нам відавочна, што ўдзельнікі гэтага пратэсту выказвалі свой пункт гледжаньня. Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей, якія ўчора там былі. Тым больш дзіўна, што затрыманыя – тыя ж самыя людзі, якія прадставілі пэтыцыю пратэсту Мядзьведзевай. І вось адказ – сёньня яны асуджаныя без адвакатаў, без прысутнасьці людзей ў зале суду”.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |