19:00 26.12.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

"Маладыя дэмакраты" абураныя прысудам Фінькевічу

17:11, 26 Декабря |

Заява арганізацыі "Маладыя Дэмакраты"

22.12.2007 году адбыўся ганебны суд над сябрам "Маладога Фронту" Артурам Фінькевічам. На момант суду павінен быў скончыцца яго тэрмін абмежаваньня волі. Аднак адміністрацыя калёніі па нацягнутых прычынах зрабіла Фінькевічу 5 вымоваў, што стала прычынай узбуджэньня крымінальнай справы. У выніку перадузятага стаўленьня і яўнай палітычнай замовы Артур Фінькевіч атрымаў 1,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Улічваючы падпарадкаванасьць судовых ворганаў уладзе,

улічваючы перадузятасьць усіх чыноўных ворганаў да Артура Фінькевіча,

выказваючы абурэньне несправядліваму прысуду,

"Маладыя Дэмакраты" рашуча заяўляюць:

1) Прысуд Артуру Фінькевічу быў абсалютна несправядлівы і палітычна матываваны.

2) Гэтым прысудам улады чарговы раз зганьбілі самі сабе.

3) "МД" гатовыя аказаць любую падтрымку "Маладому Фронту" ў мірнай грамадзянскай кампаніі па вызваленьні Фінькевіча.

4) "МД" патрабуюць неадкладнага вызваленьня палітзняволенага!



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме