14:15 20.12.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рэпрэсіі супраць народа сведчаць пра страх іх арганізатараў
13:05, 20 Декабря |
Заява Аб’яднаных дэмакратычных сіл
Канстатуючы, што на працягу апошніх гадоў цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ўсё ў большай ступені дэманструе сваю няздольнасць кіраваць краінай нармальнымі цывілізаванымі сродкамі,
рэпрэсіі супраць актывістаў палітычных партый і недзяржаўных арганізацый як відавочны доказ такой няздольнасці,
збіванне грамадскіх актывістаў, іх арышты і крымінальны пераслед сведчаць пра поўную непавагу цяперашняга кіраўніцтва не толькі да міжнародных дагавораў, але ў першую чаргу да сваіх грамадзян,
што супрацоўнікі міліцыі, спецслужбаў і судоў вынаходзяць усё больш цынічныя м амаральныя сродкі пераследу грамадскіх актывістаў накшталт абвінавачванняў у нецэнзурнай лаянцы,
што ў выпадку паслядоўнага прыцягнення да адказнасці за нецэнзурную лаянку павінны быць арыштаваны амаль што ўсе супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўнікамі МУС,
Прэзідыум Палітычнай Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл
Асуджае палітычныя рэпрэсіі і іх арганізатараў і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных,
Патрабуе спынення рэпрэсій і прыцягнення да адказнасці іх арганізатараў,
Пратэстуе супраць збіцця мірных грамадзян 12 снежня 2007 года і патрабуе прыцягнення да крымінальнай адказнасці тых, хто збіваў Зміцера Хведарука і іншых удзельнікаў мірнай акцыі,
Патрабуе адстаўкі Міністра унутраных спраў, пад кіраўніцтвам якога:
яго падначаленыя ужываюць сілу і зброю супраць мірных грамадзян,
байцы элітных падраздзяленняў выступаюць у судах у якасці “пацярпелых”, якіх “пакрыўдзілі” звычайныя грамадзяне,
яго падначаленыя цынічна пішуць хлуслівыя пратаколы па абвінавачванню прыстойных людзей у дробным хуліганстве,
яго падначаленыя хлусяць у судах у якасці сведкаў.
Чалавек, які ў якасці кіраўніка стварыў такую атмасферу ў сваім калектыве, не мае маральнага права заставацца на сваёй пасадзе.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |