21:00 18.12.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Заўтра ў 10.00 – суд па зыску М. Чаргінца
19:54, 18 Декабря |
19 снежня (серада) у 10.00 у судзе Першамайскага раёна г. Мінска (Талбухіна, 9) пачнецца разгляд зыску старшыні камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалая Чаргінца да сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Тамковіча і прадпрыемства “Время новостей”, якое выдае газету “Новы час”.
З “Время новостей” зыскоўца патрабуе спагнаць 500 млн. рублёў, а з А. Тамковіча – 100 млн. рублёў.
Нагодай для звароту ў суд стаў артыкул А. Тамковіча “Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец”, якая з’явілася ў газеце 24 верасня 2007 г. (№25). Шэраг распаўсюджаных у ёй звестак М. Чаргінец палічыў не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажальнымі для сваіх гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. (Зыскоўцу пакрыўдзілі крытычныя заўвагі пра яго як палітыка і пісьменніка).
БАЖ заклікае ўсіх сябраў арганізацыі падтрымаць калегаў у судзе!
Камітэт абароны журналістаў заклікае М. Чаргінца адмовіцца ад зыску
Камітэт абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк) выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй, што склалася вакол недзяржаўнага штотыднёвіка “Новы час” пасля звароту ў суд высокага ўрадавага чыноўніка Мікалая Чаргінца. “Cудовае рашэнне ў дачыненні да газеты можа прывесці да яе банкруцтва і закрыцця”, - гаворыцца ў заяве арганізацыі ад 17 снежня.
“Мы занепакоеныя атакай на “Новы час”, якая можа скончыцца закрыццём аднаго з нешматлікіх незалежных выданняў, што засталіся ў Беларусі”, - заявіў выканаўчы дырэктар CPJ Джоэль Сайман (Joel Simon). “Мы заклікаем Мікалая Чаргінца тэрмінова адмовіцца ад свайго зыску. Як публічная фігура ён з’яўляецца аб’ектам больш пільнай увагі і крытыкі з боку медыяў, чым шараговыя грамадзяне”, - перакананы сп. Сайман.
Камітэт абароны журналістаў нагадвае, што ў якасці кампенсацыі маральнага ўрону М. Чаргінец патрабуе спагнаць 500 мільёнаў рублёў (каля $231.000) з выдаўца “Новага часу” (УП “Время новостей”) і 100 мільёнаў (каля $46.000) – з журналіста Аляксандра Тамковіча. Арганізацыя параўноўвае гэтыя лічбы з памерамі сярэдняга заробку ў Беларусі, які, паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у кастрычніку 2007 г. склаў $342,9.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |