17:00 14.12.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Беларусь зноў апынулася ў цэнтры змаганьня імпэрыяў

12:00, 14 Декабря | Зьміцер Завадскі,

Ад рэдакцыі сайту: Зьміцер Завадскі – сябрая Аб’яднанай грамадскай партыі, студэнт праграмы імя Каліноўскага

“Посьпех польскага ураду”- такія сёньня выйшлі газеты ў Польшчы. Маецца на ўвазе адмена мяснога эмбаго Расеяй, у выніку чаго Польшча атрымлівае 600 млн. даляраў штогод. Яшчэ да выбараў (у выніку якіх, месяц таму да ўлады прыйшоў Д.Туск) такога артыкула немагчыма было ўявіць, бо афіцыйная Польшча адкрыта і часта падтрымлівала  беларускі нацыянальны супраціў, “бо мелі то само”. Пасьля, гэтая падтрымка дэградавала ў змаганьне з дыктатурай Лукашэнкі, а сёньня і ўвогуле зьнікае.

12 cнежьня першы раз не далі беларускай моладзі правесьці акцыі супраць прыезда Пуціна на Беларусь, а ў тых хто прыйшоў, перапісалі пашпартныя дадзеныя. Таксама было трохі раней з чачэнамі. Ім ужо нават палітычнага прытулку тут не даюць. Захад аддаў Ічкерыю - Захад аддае Беларусь. Больш за тое, праз немцаў і русейцаў даўно было сплянавана інкарпарацыя Беларусі: адныя кантралююць уладу, другія- апазыцыю. Думаеце, глупства? А вы сёньня чулі хоць адную заяву Захаду аб незалежнасьці Беларусі? Іх і не будзе! Максымум – “Ідзіце ў Расею, каб пазбавіцца Лукашэнкі!”. Цяпер пазл склаўся: Украіна б’ецца за Цімашэнку, Грузія- за Саакашвілі, Італія, Францыя, Польшча – новая палітыка, Германія – старая. Можа толькі Эстонія засталіся ды ЗША, якія сёньня з’яўляюцца галоўнымі ідэялягічнымі ворагамі. І Пуцін спакойна едзе на Беларусь. Так што, спадары Мілінкевічы, дагуляліся...

Так было заўсёды ў нашае гісторыі. Беларусь зноў апынулася ў цэнтры змаганьня імпэрыяў. Калі Расея нас праглыне, пачнецца новы час – новая вайна. І зноў – па Беларусі (нават не па Беларусі,  а Беларускаму краю – ім ужо назву не трэба будзе зьмяняць, бо нас ужо там не будзе).
 Беларусь павінна змагацца. Змагацца не толькі за свае жыцьцё, але й за жыцьці суседніх народаў. Бо калі мы губляем – губляюць іншыя: напрыклад, Ўкраіна. Цяжкая будзе ў іх вайна, але яны прайграюць, нават калі яе палова пасьпее трапіць ў Польшчу (як Польшча аб гэтым марыць!). Адзінае, што іх выратуе – гэта нашая незалежнасьць. Незалежнасьць Беларусі – стабільнасьць і разьвіцьцё Эўропы.

 Мы павінны прызнаць уладу Рады БНР, бо толькі яны сёньня з’яўляюцца незалежнымі кіраўнікамі нацыянальных сіл на Беларусі. І калі ў нас гэта атрымаецца, то толькі іх аўтарытэт будзе ў стане арганізаваць глебу для з’яўленьня лідэра з падставовай нацыянальнай базай на Беларусі.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме