21:45 08.12.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
На зьездзе БНФ – няштатная сітуацыя
20:04, 8 Декабря |
Як высьветлілася, вынікі галасаваньня на зьездзе БНФ яшчэ ня сьведчаць пра перамогу Вінцука Вячоркі. Па іхнім статуце, трэба набраць больш за палову галасоў усіх дэлегатаў – а Вячорку для гэтага 2 галасоў не хапіла. З другога боку, 10 бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі, і ці ўлічваць іх у агульную колькасьць – невядома, бо на гэты конт бээнэфаўскі статут маўчыць. Калізія, аднак... Такім чынам, магчымыя два варыянты: альбо Вячорку ўсё ж прызнаюць пераможцам – альбо, як па статуце, трэба праводзіць новы зьезд, а дагэтуль БНФ застанецца без старшыні. У кожным выпадку, кіраўніцтву БНФ выпадае нялёгкая ночка. Рашэньне абяцалі абвясьціць заўтра раніцай.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме