18:45 08.12.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Апэрацыя “Дзень нараджэньня Казуліна” рассакрэчана
17:23, 8 Декабря | Алег Грузьдзіловіч,
Цікавы ліст даслаў сваякам Аляксандар Казулін. Нагадаю, два тыдні таму ў яго адбылося трохдзённае спатканьне з жонкай і дочкамі, якое прыпала на дзень народзінаў. У той жа дзень ў калёнію павіншаваць вядомага палітыка прыехалі калегі па партыі, праваабаронцы, журналісты. Аказваецца, каб ім замінаць, у нядзелю былі мабілізаваныя супрацоўнікі адміністрацыі калёніі. Пра падрабязнасьці Аляксандар Казулін даведаўся ад сукамэрнікаў, распавяла дачка палітыка Вольга.
“Калі ён вярнуўся ў калёнію пасьля спатканьня, то высьветліў, што па “бяздротаваму тэлеграфу” ўся калёнія ўжо ведала, як прайшла “апэрацыя дзень нараджэньня Казуліна”. Што гэта была за апэрацыя? Аказваецца, шмат каго з супрацоўнікаў прымусілі дадаткова працаваць у тую нядзелю. Некаторыя міліцыянты пераапрануліся ў рабочых і пілавалі дрэвы на дарозе, якая вядзе да калёніі. Шмат у якіх месцах перагарадзілі дарогу, каб не даехалі людзі, якія выправіліся павіншаваць тату. Ён з гэтай прычыны жартуе, што, як звычайна, шараговым міліцыянтам давялося ахвяраваць сваімі выходнымі”.
Нагадаю, заўчора ў Вашынгтоне адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, дзяржсакратаром Кандалізай Райс ды іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША. У тым ліку было пацьверджана патрабаваньне тэрміновага вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых беларускіх палітвязьняў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |