19:36 17.11.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Акцыя супраць адмены льготаў

12:13, 17 Ноября |

Міліцыянты затрымалі 25 чалавек. Большасць з іх - школьнікі.

Падзеі разгортваліся на плошчы Леніна ў Мазыры. На падыходзе да запланаванага месца правядзення акцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі маладзёнаў. Ва ўдзельнікаў былі канфіскаваныя плакаты з надпісам “Не – адмене льготаў”. Разам з маладзёнамі міліцыянты затрымалі сябра мясцовай суполкі БНФ Юрася Чаранкова, які знаходзіўся ў 500 метрах ад месца падзеі.

Групу затрыманых даставілі ў міліцэйскі пастарунак. Міліцыянты парушылі заканадаўства, пратрымаўшы няпоўнагадовых больш за гадзіну з моманту затрымання. У дзяцей здымалі адбіткі пальцаў, выпытвалі пра арганізатараў акцыі і фатаграфавалі. Таксама ў пастарунак былі выкліканыя дырэктары школаў, у якіх вучацца затрыманыя дзеці.

Начальнік аддзела па ахове правапарадку падпалкоўнік Гвоздзь сказаў бацькам непаўналетніх удзельнікаў акцыі, што Юрась Чаранкоў атрымаў за яе планаванне 500 долараў, з якіх па 5 тысячаў рублёў заплаціў дзецям. Паводле словаў актывіста БНФ, міліцэйскае кіраўніцтва папярэдзіла, што ён на сваім заводзе больш не працуе. Людзі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, пагражалі сыну Чаранкова праблемамі ва ўніверсітэце.



Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме