19:00 15.11.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Беларусі зьявіцца копія Эйфелевай вежы
17:13, 15 Ноября |
Зьменшаная копія Эйфелевай вежы зьявіцца ў вёсцы Парыж Пастаўскага раёна зь ініцыятывы славутага ксяндза Ёзаса Булькі. Ксёндз Булька — пробашч касьцёла сьвятой Ганны ў вёсцы Мосар, і вёска Парыж таксама адносіцца да гэтай парафіі.
За час, як ксёндз Булька прыехаў у Мосар, гэтая невялікая вёска сталая адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў Беларусі. На выходныя сюды прыязжае каля сотні машын і аўтобусаў у дзень. Людзі едуць паглядзець на прыгажосьць: кветкі, якія ўвесь час квітеюуь, сажалка з мосьцікамі ды фантанамі, цудоўны парк…
Цяпер ксёндз Ёзас Булька вырашыў таксама “раскручваць” вёску Парыж. Гэты гістарычны назоў вёска мела да 1967 году, калі камуністы перайменавалі яе ў больш празаічны Навадруцк. Два гады таму жыхары Навадруцку дамагліся права зноўку звацца парыжанамі.
Металічную копію Эйфелевай вежы вырабляе прадпрыемства “Глыбоцкія электрасеткі”. Яна будзе мець вышыню 30 мэтраў – як дзевяціпавярховы дом! Наверсе вежы будзе усталяваны крыж, які ў вечаровы час будзе свяціцца дзесяткамі лямпачак. Акрамя таго, у беларускім Парыжы рэканструюецца ксьцёл, упарадкуецца навакольле.
Калі працы будуць скончаныя, Парыж будзе ўнесены ў адзіны турыстычны маршрут з Мосарам. Турыстам будуць распавядаць легенды пра назву вёскі. Па адной зь іх, такі назоў ёй далі французы ў часе вайны 1812 году. Па іншай, гэтак пазабавіўся мясцовы пан, захацеўшы валадарыць парыжам. Іншыя мяркуюць, што мясцовыя жыхары езьдзіла на заробкі ў Францыю, і па вяртаньні далі сваёй вёсцы імя французскай сталіцы. Самая рамантычная версія – што назоў быў дадзены, бо тут гэтак жа прыгожа, як на Ялісейскіх палях. Спраўдзіць гэта, а таксама сфатаграфавацца каля беларускай Эйфелевай вежы хутка зможа кожны ахвотны.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме