13:30 11.11.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Асаблівасці нацыянальнай вярбоўкі
11:57, 11 Ноября | Сяргей Будкін,
Калі Дар’я Ільініч выпраўлялася на 10 дзён у студэнцкую вандроўку ў Польшчу, яна не ведала, чым гэта абернецца. Каб вызваліцца на час паездкі ад вучобы, яна, студэнта гістфаку БДУ, пайшла ў дэканат, але там ёй паведамілі, што цяпер толькі міністр адукацыі можа даць дазвол студэнту на такую вандроўку. У выніку ўсё скончылася некалькімі крымінальнымі справамі.
На фота:Н.Ільініч з дачкой Дар’яй
У гэты час Дар’я крыху прыхварэла, і яе маці звярнулася да сельскага доктара з просьбай даць даведку. Дзяўчына ўсё ж вырашыла паехаць у Польшчу, а па вяртанні зайшла да доктара, які пацвердзіў дыягназ – вострае рэспіратарнае захворванне. На тым бы гісторыя і скончылася, каб Дар’ю не паказалі буйным планам па беларускім тэлебачанні ў сюжэце пра акцыю на Дзень Волі. Пасля гэта другакурсніцай гістфаку ўсур’ёз зацікавіўся КДБ. Праз дэканат Дар’ю выклікалі да чалавека, які прадставіўся супрацоўнікам спецслужбы. Прозвішча свайго ён не назваў, а напужаная дзяўчына не спытала. Са слоў Дар’і, ён моцна цікавіўся паездкай ў Польшчу і намагаўся завербаваць студэнтку.
— Ён прасіў прынесці паперы: што мы рабілі і куды хадзілі ў Польшчы, які там быў графік. Я адказала, што згубіла ўсе праграмкі. Ён на тое: “Ты, я бачу, пачынаеш тут “выкаблучвацца”, не хочаш з намі супрацоўнічаць”. Казаў, калі я буду з імі супрацоўнічаць, то ўсё будзе нармальна, аніякіх праблем з сесіяй і ўсё такое. А калі адмоўлюся – то накіруюць справу ў пракуратуру.
Ад супрацы з КДБ Дар’я Ільініч адмовілася. І, як і абяцаў безыменны спецслужбовец, пачаліся праблемы. Яе маці Наталля цытуе дакумент, які пасля ўжо яна пабачыла на стале ў следчага.
— Намеснік старшыні КДБ Беларусі Віктар Вегера ў Мінскую абласную пракуратуру піша: “Грамадзянка Дар’я Ільініч з 7 па 17 сакавіка была ў Польшчы, а ў дэканат гістарычнага факультэта БДУ прадаставіла даведку з Талькаўскай больніцы аб тым, што хварэла. Праверыць”. І вось яны пачалі праверку…
У выніку на доктара Талькаўскай бальніцы Галіну Жукаву і маці студэнткі Наталлю Ільініч была заведзена крымінальная справа. У пятніцу суд Мар’інай Горкі прызнаў жанчын вінаватымі ў падробцы дакументаў і прысудзіў кожную да году і шасці месяцаў выпраўленчых працаў. Асуджаныя маюць увесь гэты час адлічваць штомесяц за свайго заробку 20 працэнтаў на карысць дзяржавы. Наталля Ільініч кажа, што яе доказы суд да ўвагі не ўзяў. Доктарка Галіна Жукава прызналася, што даведку яна выдавала не дзяўчыне, а яе маці.
-- Яны прымусілі яе прызнацца. Сказалі, што калі прызнаецеся, будзе невялікі тэрмін. Вы, маўляў, нам не важныя, нам трэба вось гэтых людзей асудзіць. Яна нам пра гэта сказала за сем хвілінаў да апошняга допыту: “Дала такія сведчанні і не буду іх змяняць. Я баюся”. Спадзявалася, што ёй мала дадуць, а далі пораўну нам.
Цяпер суда чакае сама Дар’я Ільініч. Пакуль вядзецца праверка па яе справе, дакументы якой перададзены ў Ленінскі РАУС. Дзяўчыну могуць асудзіць па абвінавачванню ў выкарыстанні фальшывых дакументаў. Да ўсяго Дар’я кажа, што яе асобай зацікавіўся аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, супрацоўнікі якога дапыталі ўжо некалькі яе аднакурснікаў.
Ссылки по теме:- 18.07.2007 -
- 17.07.2007 -
- 03.10.2007 -
- 22.07.2007 -
- 03.11.2006 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме