15:00 09.11.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Зьмітру Дашкевічу далі штраф 60 базавых велічыняў
13:24, 9 Ноября | , Фото:
У шклоўскай папраўчай калёніі №17 сёньня закончыўся судовы працэс над зьняволеным лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Яго судзілі за адмову сьведчыць супраць паплечнікаў. Вынік суду – штраф 60 базавых велічыняў (1 мільён 860 тысячаў беларускіх рублёў).
Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў 100 базавых велічыняў. Адвакат Дашкевіча Аляксандар Галіеў заявіў, што ў цэлым задаволены вынікам працэсу. Разам са Зьмітром яны яшчэ будуць вырашаць, ці варта падаваць апэляцыю на гэты прысуд.
Як і 6 лістапада, судовае паседжаньне было закрытым. У калёнію, акрамя Аляксандра Галіева, прапусьцілі толькі прадстаўнікоў АБСЭ. На суд не пусьцілі й бацьку Зьмітра Вячаслава Дашкевіча.
Прыкладна 25 чалавек, паплечнікаў Дашкевіча, палітыкаў і журналістаў, апрануўшы майкі “Свабоду Дашкевічу», стаялі каля ўваходу ў калёнію. Інфармацыю пра вынік працэсу яны віталі воклічам «Жыве Беларусь!»
У калёніі Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне — 18 месяцаў зьняволеньня, якія яму летась далі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |