21:30 03.11.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ініцыятараў рэпрэсій патрабуюць прыцягнуць да адказнасці<BR><BR> Заява Арганізацыйнага камітэта Сацыяльнага маршу “За справядлівасць”
19:59, 3 Ноября |
На фота:Напярэдадні Сацыяльнага маршу маладзёвыя актывісты правялі ў цэнтры Мінску флэш-моб супраць адмены льготаў
Зыходзячы з неабходнасці абараняць сацыяльныя гарантыі для грамадзян Беларусі;
нагадваючы, што менавіта дзеянні ўлады па адмене сацыяльных гарантый для інвалідаў, пенсіянераў, студэнтаў, ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых грамадзян прывялі да сацыяльнай напружанасці ў беларускім грамадстве;
нагадваючы, што з-за абыякавасці і некампетэнтных дзеянняў вышэйшых чыноўнікаў і дэпутатаў дзяржава перастае выконваць свой абавязак па сацыяльнай падтрымцы непрацаздольных;
канстатуючы, што на заклік Аргкамітэта Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” – даць магчымасць праінфармаваць грамадзян праз манапалізаваныя дзяржавай сродкі масавай інфармацыі пра парадак правядзення Сацыяльнага маршу – улады адказалі рэпрэсіямі супраць людзей, якія займаюцца інфармаваннем грамадзян;
прымаючы да ведама палітычна матываваныя затрыманні і турэмнае знявольванне напярэдадні Сацыяльнага, актывістаў арганізацыі “Маладыя дэмакраты” Міхася Пашкевіча (заяўнік Сацыяльнага марша), Мікалая Сяргеенкі, Сяргея Клюева і іншых маладзёвых актывістаў
Аргкамітэт Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” заяўляе, што людзі, якія займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаве, дыскрэдытавалі сябе і не маюць маральнага права кіраваць дзяржавай па наступных прычынах:
яны кампенсуюць сваю няздольнасць вырашаць эканамічныя праблемы за кошт дабрабыту грамадзян Беларусі;
яны даказваюць сваю няздольнасць кіраваць дзяржавай нармальнымі і цывілізаванымі метадамі, замест іх выкарыстоўваючы хлусню праз манапалізаваныя СМІ, шматлікую армію дармаедаў-ідэолагаў, запалохванне і рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў;
яны не трымаюць сваё слова нават у дробязях: дазволіўшы правядзенне Сацыяльнага маршу, арыштоўваюць і судзяць людзей, якія яго арганізуюць.
Аргкамітэт Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсій супраць арганізатараў і удзельнікау Сацыяльнага маршу “За справядлівасць” і прыцягнення да адказнасці ў адпаведнасці з законам ініцыятараў гэтых рэпрэсій.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |