15:30 03.11.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Польская моладзь патрабуе вызваліць Казуліна
14:18, 3 Ноября |
Польская грамадзянская ініцыятыва "Wolna Bialorus" правяла акцыю “Вызваліць Казуліна” па збору подпісаў пад лістом, накіраваным беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка. Пад лістом падпісалася 7119 польскіх грамадзян. Ліст з подпісамі перададзены у Амбасаду Рэспублікі Беларусь у Варшаве. Прэс-служба А. Казуліна прапануе вашай ўвазе змест ліста.
"Спадар Прэзідэнт!
Аляксандр Казулін, беларускі вязень сумнення, з канца сакавіка 2006 г. знаходзіцца ў турэмным лагеры. Яго асудзілі на пяць з паловай гадоў турмы за „дробнае хуліганства” і “арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Ён вінаваты толькі ў тым, што ў сакавіку 2006 г. адважыўся балатавацца як ваш супернік у прэзідэнцкіх выбарах. Драконаўскі прысуд, а таксама ўмовы, у якіх пражывае Аляксандр Казулін, — гэта доказ парушэння асноўных правоў чалавека ў Беларусі.
Пад канец мінулага года Аляксандр Казулін на працягу 54 дзён галадаваў, хацеў звярнуць увагу свету на парушэнне беларускай уладай асноўных грамадзянскіх свабод. Сёння ён вельмі моцна знясілены. Улада не дапускае да яго ўрачоў Міжнароднага чырвонага крыжа. Не дазваляюць зняволенаму кантактаваць з выбраным лекарам. Гэта самыя асноўныя правы – гарантаваныя вязьням канвенцыяй аб абароне правоў чалавека, ратыфікаванай беларускімі ўладамі.
На працягу апошніх тыдняў вы шматразова заяўлялі пра жаданне наблізіцца да Еўропы. Вызваленне Аляксандра Казуліна будзе для нас пацвярджэннем павагі гэтых дэкларацый.
Таму патрабуем неадкладнага вызвалення Аляксандра Казуліна і дапушчэння да яго ўрачоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа!"
Пад лістом падпісаліся 7119 польскіх грамадзян.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме