16:31 23.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Не забывайма, што 29 кастрычніка - Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій!
16:41, 22 Октября |
Менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў падвалах менскай турмы былі замучаныя і расстраляныя відныя дзеячы культуры, асьветы і дзяржаўнага апарату. Усяго - каля 100 чалавек. А за гады бальшавіцкага ліхалецьця было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёны лепшых нашых суайчыньнікаў.
Аргкамітэт Года Памяці супольна з Партыяй БНФ запрашае ўзяць удзел у наступных мерапрыемствах:
26 кастрычніка, 18:00 - адкрыцьцё выставы "Памяць грукоча ў сэрца" і прэзэнтацыя кнігі Леаніда Маракова “Ахвяры і карнікі” ў сядзібе Партыі БНФ
27 кастычніка, 11:00 - талака ў Курапатах
27 кастрычніка - ушанаваньне мясьцінаў, дзе жылі родныя Кастуся Каліноўскага, у Сьвіслачы
28 кастрычніка, 10:30 - шэсьце ад гадзіньнікавага заводу да Курапатаў
29 кастрычніка, 13:30 - аб’едз месцаў, дзе былі расстраляныя і закатаваныя выбітныя беларусы, па маршруце Курапаты - парк Чалюскінцаў - Трасьцянец - Лошыца - Кальварыйскія могілкі - Курапаты
29 кастрычніка, 16:30 - мітынг-рэквіем у Курапатах
Ушануем памяць незьлічоных пакутнікаў нашых хвілінай маўчаньня, сваім болем, добрым словам, мілітвай.
Аргкамітэт Дня Памяці
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме