23:30 19.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Грамадзкасьць адстаяла Алену Макарэвіч
21:20, 19 Октября | Ігар Олін,
Пад ціскам грамадскасці кіраўніцтва 199-й сталічнай школы адмовілася ад свайго ранейшага намеру выключыць вучаніцу 11 класа Алену Макарэвіч, актывістку "Маладога фронту".
Сёння зранку кіраўніцтва школы азнаёміла вучаніцу з загадам дырэктара аб адлічэнні. Падставай для выключэння маладафронтаўкі стаў яе ўдзел у Еўрапейскім маршы 14 кастрычніка.
А 14-й гадзіне ў кабінеце дырэктара школы адбылося сумоўе, на якім прысутнічалі бацькі Алены, супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Адразу пасля нарады дырэктар школы Васіль Грыб паведаміў "Рацыі", што цяпер намеру выключаць дзяўчыну з навучальнай установы не мае.
А вось што распавяла "Рацыі" сама Алена Макарэвіч: “Цэлы дзень завуч цягала мяне па розных кабінетах, папрасіла маю класную кіраўніцу напісаць на мяне характарыстыку, якую сама ж потым і парвала. Але, дзякуй Богу, усё скончылася добра”.
Алена кажа, што пазбегчы выключэння ёй удалося толькі дзякуючы грамадскаму розгаласу справы.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |