15:15 17.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Санкт-Пецярбургу пераблыталі Сідорскага з Лукашэнкам
12:23, 17 Октября |
Як паведаміла ўчора агенцтва РосБізнесКансалтынг са спасылкай на расійскія праваахоўныя органы, у Санкт-Пецярбургу “чакаюцца абмежаванні руху транспарту, звязаныя з візітам Аляксандра Лукашэнкі”, куды беларускі прэзідэнт прыехаў 16 кастрычніка.
Аднак ужо праз 20 хвілін агенцтва ўдакладніла папярэднюю інфармацыю, паведаміўшы, што гаворка ідзе не аб візіце Лукашэнкі, а аб візіце прэм’ера Сяргея Сідорскага. На гэты раз агенцтва спаслалася на прэс-службу камітэта па знешніх сувязях урада Санкт-Пецярбурга.
У паведамленні, у прыватнасці, гаворыцца, што кіраўнік беларускага ўрада прыбыў у Расію з сям’ёй з прыватным візітам і плануе прабыць у горадзе да 17 кастрычніка 2007 года. Падчас паездак прэм’ера па горадзе магчымае перакрыццё руху на некаторых вуліцах горада.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме