14:00 17.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Начальнік з РАУС параўнаў менскія падзеі з "маршам 41-га года"
12:06, 17 Октября |
Начальнік з РАУС параўнаў менскія падзеі з "маршам 41-га года"
Святлану Міхальчанку міліцыянты лавілі учацвярох. Абаронцу сацыяльных правоў на светлагорскай вуліцы заштурхнулі ў аўтамабіль.
Адбывалася гэта 14 кастрычніка, калі ў Менску праходзіў Еўрапейскі марш. Пры вобыску адабралі візітоўкі, якія засталіся пасля яе сустрэчаў з венесуэльскім прэзідэнтам Уга Чавесам.
У раённым аддзеле міліцыі, куды прывезлі Святлану Міхальчанку, высветлілася: яе проста "выклікалі ў якасці сведкі".
– У аднаго чалавека, якога я ледзь ведаю, за некалькі дзён да таго нешта скралі – распавядае спадарыня Міхальчанка. – Але я ўпэўнена, што для міліцыі гэта было толькі нагодай. Яны ўжо два дні бегалі за мной.
1340 чалавек у Светлагорскім раёне падпісаліся за захаванне сацыяльных гарантый для пенсіянераў, інвалідаў і моладзі. Арганізавала гэты збор подпісаў у мінулым месяцы Святлана Міхальчанка, яна ж і перадала іх у Нацыянальны сход для Валянціны Кавалёвай, дэпутата ад Светлагорска.
У міліцыі пачалася доўгая размова пра Еўрапейскі марш і погляды Міхальчанкі. Вёў размову першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў, начальнік мясцовай крымінальнай міліцыі Сяргей Кароткі.
– Гэты падпалкоўнік казаў: "Што мы не бачылі ў Еўропе? У 41-м годзе ўжо быў Еўрапейскі марш”, – распавядае Святлана Кандрацьеўна. – Газету "Товарищ", якую я распаўсюджваю, ён назваў "брыдкай". Але я не лічу яе такой, нават калі пабывала ў брыдкіх руках.
Па словах Міхальчанкі, міліцэйскі начальнік абвінаваціў яе ў выхаванні "дрэннага пакалення", якое ладзіць акцыі кшталту Еўрапейскага марша. Да выхаду на пенсію жанчына 38 гадоў працавала педагогам і была дырэктарам адной з мясцовых школ, а цяпер – актывістам партыі камуністаў.
– Пасля паехалі да мяне дахаты праводзіць вобыск. Усё па той жа справе аб крадзяжы. Было шэсць міліцыянтаў. Забралі сістэмны блок ад камп’ютэра, розныя выданні, нататнікі, фотаальбомы, візітоўкі... У тым ліку з Венесуэлы, куды я ездзіла ўвесну на міжнародны жаночы кангрэс, – кажа С. Міхальчанка. Яна ўзгадвае, што двойчы была на сустрэчах з прэзідэнтам Уга Чавэсам, адкуль і засталіся многія з тых візітовак.
У дзень "Еўрапейскага маршу" ў Светлагорскі аддзел міліцыі быў выкліканы "ў якасці сведкі" і Тэльман Маслюкоў, мясцовы лідэр Таварыства беларускай мовы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме