21:30 14.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праз што ўлады ідуць у Еўропу
19:21, 14 Октября | , Фото: Игорь Шинкарик
Лідар Нацыянальнага Камітэту аб’яднаных дэмсілаў і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пачаў свой выступ ля Акадэміі навук з падзякі на адрас міністраў адукацыі і ўнатраных спраў за тое, што «Радзькоў і Навумаў зрабілі вялікую інфамацыйную падтрымку Еўрапейскаму маршу, паведаміўшы праз выкладчыкаў і міліцыянтаў пра гэтую акцыю».
А.Лябедзька зазначыў, што «сюды прыйшлі тыя, хто верыць у еўрапейскія каштоўнасці». Пры гэтым ён падкрэсліў: «З намі сёння няма нашых таварышаў – палітвязняў; дзясяткі людзей не прыехалі з рэгіёнаў таму, што іх затрымалі ўлады». На думку Лябедзькі, гэта добра ілюструе сапраўднае стаўленне ўладаў да прапановаў Еўрапейскага Звязу аб супрацоўніцтве з Беларуссю. У той жа час ён засведчыў, што Нацыянальным Камітэтам распрацаваныя праграмы і заканапраекты, якія набліжаюць Беларусь да Еўропы, а Еўропу да Беларусі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме