17:00 12.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гомель: лідэры абласной арганізацыі АГП галадаюць у ізалятары
15:50, 12 Октября |
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімер Кацора галадаюць. Іх пакараў арыштам суд Чыгуначнага раёну на 7 сутак — абвінавацілі ў лаянцы.
У ізалятары часовага ўтрымання пацьвердзілі, што і Кацора, і Палякоў напісалі заявы пра галадоўку.
Паводле інфармацыі супрацоўнікаў ізалятару, сёньня галадоўнікаў аглядаў лекар. Адхіленьняў у здароўі палітыкаў ён ня выявіў.
Родныя і сябры наважаныя перадаць арыштаваным ваду, якую раней у ізалятары не прымалі на падставе інструкцыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме