22:50 11.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Берасьці асудзілі моладзевую актывістку Па вэрсіі рэжыма, прыгожыя дэмакраткі мацюгаюцца ня горш за калегаў-мужчынаў
21:28, 11 Октября |
Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Сяргей Беразюк прызначыў 5 сутак арышту грамадзкай актывістцы Інзе Абрамавай. У суд дзяўчына была дастаўленая з ізалятару часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС.
У якасьці сьведак у судзе прысутнічалі чатыры міліцыянты. Яны даводзілі, што Інга Абрамава брыдкасловіла ў цэнтры гораду на праспэкце Машэрава.
Актывістка руху “За Свабоду” Інга Абрамава была затрыманая 10 кастрычніка каля 20.00. Супрацоўнік міліцыі загадаў спыніцца, а пасьля выклікаў апэратыўную групу. Разам зь Інгай Абрамавай быў затрыманы грамадзкі актывіст Юрка Бакур. Ён сёньня асуджаны на 10 сутак арышту.
Маці Інгі Абрамавай, таксама Інга, заявіла Радыё Свабода:
“Там усё было загадзя вырашана. Міліцыянты даюць розныя сьведчаньні. Адзін зь іх кажа, што нібыта брыдкасловілі ў адным месцы. Іншыя даводзяць, што пры пасадцы ў аўтамашыну. Цалкам розныя сьведчаньні. Без сумленьня ілгуць. Ім усё дазволена, іх нельга прыцягнуць. Я ў шоку. Гэта нельга камэнтаваць”.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |