21:30 10.10.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Вымова за абарону дзяўчуны ад КДБ
19:29, 10 Октября | Ян Маўзэр,
Студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Бойка атрымаў рэктарскую вымову за абарону дзяўчыны ад супрацоўніка КДБ. Ён адмовіўся пакідаць памяшканне дэканата факультэта замежных моваў і тым самым перашкодзіў правядзенню допыта студэнткі. Афіцыйная фармулёўка вымовы – за некарэктныя паводзіны ў дэканаце.
Паводле студэнта гістфака МДУ Яўгена Бойкі, знаёмая расказала яму, што яе выклікаюць у дэканат для гутаркі з супрацоўнікам КДБ. Бойка прапанаваў дзяўчыне быць яе прадстаўніком. У дэканат факультэта замежных моваў, дзе вучыцца студэнтка, яны пайшлі разам.
У кабінеце, акрамя дэкана, быў таксама мужчына ў цывільным, які спытаў у Бойкі, хто ён такі і што тут робіць. Бойка адказаў, што ён прадстаўнік дзяўчыны. Кадэбэшнік папрасіў выйсці маладога чалавека, дадаўшы, што хоча проста пагутарыць са студэнткай. Бойка адмовіўся. Тады супрацоўнік КДБ сказаў, што відавочна, размовы не атрымаецца, і сышоў сам.
Як Яўген Бойка паведаміў "Рацыі", у дэканат для размовы з супрацоўнікамі спецслужбаў сталі выклікаць студэнтаў, якія па ягоным запрашэнні ўзялі ўдзел у святкаванні Дня беларускай вайсковай славы 8 верасня.
Ссылки по теме:- 16.03.2006 -
- 18.06.2005 -
- 17.12.2003 -
- 25.05.2005 -
- 05.10.2007 -
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме